Уладзімір Самойлавіч Басалыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Самойлавіч Басалыга (1 красавіка 1940, Слуцк, Беларусь — 7 чэрвеня 2020, Мінск) — беларускі графік[1], педагог. Брат мастака Міхаіла Самуілавіча Басалыгі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 красавіка 1940 года ў Слуцку[2]. Бацька Самусь Сцяпанавіч Басалыга загінуў у 1945 годзе на фронце, маці Марыя Якубаўна была прыбіральшчыцай, выхоўвала трох дзяцей: Уладзіміра, Міхаіла і дачку Ніну[3].
Займаўся ў гарадской студыі выяўленчага мастацтва[4]. У 1960 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1967 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Мазалёва, Г. Вашчанкі, У. Стальмашонка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1963 года[2].
З 1966 па 1971 працаваў галоўным мастаком Упраўлення мастацкай прамысловасці Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, з 1971 па 1980 — галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР[1]. Быў звольнены з пасады за «няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва»[3]. Па прызнанні мастака, гэта адбылося пасля даносу ў КДБ, у якім яго абвінавацілі ў тым, што ён крытыкаваў расійскага палкаводца Аляксандра Суворава, які здушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкі[5]. Дзевяць гадоў быў без працы[5], што дазволіла яму скончыць сваю серыю «Помнікі дойлідства Беларусі», напісаць свае найлепшыя творы[3].
З 1989 па 1992 — старшы выкладчык, з 1992 па 1999 — дэкан, дацэнт мастацкага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў.
Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971. У 1999 — абраны намеснікам старшыні, з 2001 па 2007 старшыня Беларускага саюза мастакоў[6].
Памёр 7 чэрвеня 2020 года[7][8]. Пахаваны на могілках в. Кухты, побач з магілай маці.
Remove ads
Творчасць
Працаваў у станковай і кніжнай графіцы[2], а таксама ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва[1]. Майстар экслібрыса. Творы выкананы ў асноўным у тэхніцы афорта і літаграфіі.
Для творчасці Басалыгі характэрныя сувязь з традыцыямі беларускага народнага мастацтва, яркая дэкаратыўнасць, глыбокае пранікненне ў задуму літаратурнага твора. Галоўнымі тэмамі творчасці з’яўляюцца тыя, якія звязаны з нацыянальнай культурай, традыцыйным побытам, народнымі вераваннямі, беларускай мовай (серыя «Мова наша родная»), архітэктурай (цыкл «Помнікі дойлідства Беларусі»).
Асноўныя творы: серыі аўталітаграфій «Помнікі дойлідства Беларусі», «Мова наша родная», «Радзіма мая дарагая», цыкл афортаў «Пакутніцы духоўнага Чарнобыля», ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў (звыш 40 выданняў), у т.л. М. Танка, Н. Гілевіча, П. Броўкі, У. Караткевіча[2].
Спіс твораў
Ілюстрацыі да кніг[1]:
- «Перазовы» Н. Гілевіча (Мінск, 1967),
- «Ключ жураўліны» і «Хай будзе святло» М. Танка (Мінск, 1972, сумесна з братам)
- «Добро пожаловать!» П. Броўкі (Мінск, 1972, сумесна з братам)
- альбом «Гравюры Францыска Скарыны» (Мінск, 1972, саўм. з М. С. Басалыгам, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом III ступені на ўсесаюзным конкурсе 1972)
- «Ладушки-Ладки» (саўм. з А. Лось, Н. Паплаўскай, 1977, дыплом імя Ф. Скарыны на рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі» і дыплом 1-й ступені на ўсесаюзным конкурсе ў 1978)
Станковыя работы[1]:
- «Шануйце роднае слова» (1976)
- трыпціх «Песня трудолюбию» (1976)
- «Державы нашей сердце, цвети, родной мой Минск» (1976)
- «Воспоминания о земле», «Земное и космическое» (1976)
- серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977)
- партрэт М. Гусоўскага (1980, літаграфія)
Творы ў калекцыях
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ, літаратурных музеях Я. Купалы і Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі і культуры, Слуцкім краязнаўчым музеі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, Музеі рэлігіі і атэізму ў Пецярбургу[2].
Remove ads
Узнагароды
Больш за 40 дыпломаў рэспубліканскіх, міжрэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі[1]. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1990), бронзавым медалём ВДНГ СССР (1968), граматамі і дыпломамі рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў мастацтва кнігі[2].
Сям'я
Сын Андрэй (нар. 1970), таксама графік
Зноскі
- Басалыга Владимир Самойлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 43. — 737 с.
- Басалыга Уладзімір Самойлавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- «Беларусь». Выдавецтва «Полымя». 2001
- Уладзімір Басалыга: «Я ўсіх вас люблю!» Споведзь душы і анталогія сучаснага графіка(недаступная спасылка) // Звязда. 05.09.2020
- Свабода, Радыё. Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў . Радыё Свабода (8 чэрвеня 2020). Праверана 25 студзеня 2025.
- Уладзімір Самойлавіч Басалыга на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Памёр Уладзімер Басалыга, беларускі графік і шматгадовы кіраўнік саюзу мастакоў // svaboda.org 8 чэрвеня 2020.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads