Андрэй Уладзіміравіч Любы
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Уладзіміравіч Любы (нар. 2 студзеня 1980, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па палітычнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVI стагоддзяў і гістарыяграфіі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2006), дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 студзеня 1980 года ў Мінску. Вучыўся ў СШ № 83 г. Мінска.
Скончыў у 2002 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2003—2005 гадах навуковы супрацоўнік і выкладчык гістарычнага факультэта БДУ. У 2005 годзе скончыў аспірантуру БДУ. У 2006 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Унутрыпалітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у 30-40-ыя гг. XV ст.»
У 2006—2007 гадах выкладаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. У 2007—2010 гадах загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 года дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гістарыяграфія гісторыі Беларусі, унутрыпалітычныя канфлікты ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, эпоха Ягелонаў у гісторыі і гістарыяграфіі дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, палітычная культура Вялікага Княства Літоўскага, царкоўная гісторыя.
Навуковыя гранты і стажыроўкі
Удзельнічаў у міжнародных даследчых праграмах Вышаградскага фонда, Фонда імя Юзафа Мяноўскага, Польскага камітэта ЮНЕСКА, Міністэрства адукацыі Літвы, Міністэрства нацыянальнай адукацыі і вышэйшай школы Рэспублікі Польшча. Удзельнік міжнародных гуманітарных школ пры Даследчым цэнтры антычнай традыцыі і Інстытуце «Artes Liberales» Варшаўскага ўніверсітэта.
Сям’я
У шлюбе з гісторыкам Алёнай Любай.
Бібліяграфія
- Удзел у калектыўных працах
- Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XVIII ст.: вучэбны дапаможнік для 10-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. Мінск, 2020.
- Гісторыя Беларусі: дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1: Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Мінск, 2018.
- Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць / III Няфёдаўскія чытанні. Т. 2: Вялікае княства Літоўскае ў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск, 2009.
Remove ads
Літаратура
- ЛЮБЫ Андрэй Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads