Андрэй Фёдаравіч Смаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Фёдаравіч Смаль (1 жніўня 1973, Брэст, БССР, СССР[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (2017—2021), палкоўнік юстыцыі.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 жніўня 1973 года ў Брэсце.

У 1996 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

З 1996 па 1998 год працаваў урачом-стажорам і ўрачом-хірургам у адной з устаноў сістэмы аховы здароўя.

З 1998 па верасень 2007 года праходзіў службу ў акруговай ваенна-урачэбнай камісіі УУС Брэсцкага аблвыканкама  (бел. (тар.)).

З 2007 па кастрычнік 2017 года працаваў у розных пасадах у Дэпартаменце фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай ваенна-урачэбнай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.

З 19 кастрычніка 2017 года[2] да 16 красавіка 2021 года[3] працаваў намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Санкцыі ЕС, іншых краін

31 жніўня 2020 года Смаль быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4].

6 лістапада 2020 года Смаль быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Смаль як намеснік старшыні Следчага камітэта адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання камітэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у прыватнасці, за расследаванні, якія былі распачаты супраць Каардынацыйнай рады і мірных дэманстрантаў[1]. 24 лістапада 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Смаля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швейцарыя[9][10].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. ЕЗ увёў санкцыі супраць Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў . БелаПАН. Беларускае Радыё Рацыя (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2021.
  2. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  3. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  4. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads