Андрэянаўскія астравы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэя́наўскія астравы (англ.: Andreanof Islands) — група астравоў у цэнтральнай частцы архіпелага Алеуцкія астравы. Уваходзяць у склад ЗША. Агульная плошча — 3 924,7 км². Населены толькі астравы Адак і Атка.
Remove ads
Геаграфія
Андрэянаўскія астравы выцягнутыя ў напрамку з захаду на ўсход прыкладна на 440 км. У склад групы ўваходзяць 46 вулканічных астравоў і вялікая колькасць дробных скал. Найбольш буйныя астравы: Атка, Адак, Баброф, Танага, Літл-Танага, Канага, Кагаласка, Амля, Умак, Сігуам. Найвышэйшы пункт — 1806 м (на востраве Танага)[1]. У групе астравоў 8 дзеючых вулканаў[1].
Гісторыя
Астравы адкрытыя ў час экспедыцыі 1760—1764 гг. Андрэяна Талстых, Пятра Васюткіна і Максіма Лазарава. Названыя ў 1761 годзе ў гонар карабля «Андрэян».
На востраве Адак знаходзілася ваенная база ЗША, зачыненая ў 1997[2] годзе.
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 28. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads