Літл-Танага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Літл-Танага (англ.: Little Tanaga) — востраў у групе Андрэянаўскіх астравоў. Уваходзіць у склад амерыканскага штата Аляска. Плошча — 85,38 км². Незаселены.
Месціцца за 2,39 км ад вострава Кагаласка, за 1,27 км ад вострава Умак. Складаецца з 4 масіваў сушы вулканічнага паходжання, злучаных перасмыкамі. Найвышэйшы пункт (532 м) знаходзіцца на захадзе вострава.
Клімат вільготны, пераходны ад умеранага да арктычнага.
Да 1855 г. меў алеуцкую назву Танага. Назва была зменена, каб адрозніваць ад іншага вострава Танага. У 1922 г. былі інтрадуцыраваны арктычныя лісы.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads