Андрэ Брэтон

From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэ Брэтон
Remove ads

Андрэ Брэтон (фр. André Breton, 19 лютага 1896, Тэншэбрэ, Францыя — 28 верасня 1966, Парыж) — французскі пісьменнік і паэт, заснавальнік сюррэалізму.

Хуткія факты Андрэ Брэтон, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1896 годзе ў нармандскім горадзе Тэншэбрэ ў буржуазнай сям’і. Яго бацька некаторы час праслужыў у канцылярыі жандармерыі, а неўзабаве ўладкаваўся ў прыватную кантору. У Андрэ не было братоў і сясцёр, бацькі пастараліся даць свайму адзінаму сыну класічную адукацыю, якая адкрывае дарогу да прэстыжнай і даходнай прафесіі. Андрэ Брэтон скончыў царкоўную школу, затым вучыўся ў адным з парыжскіх каледжаў, каб па заканчэнні курса адправіцца ў Сарбону, дзе ён стаў студэнтам медыцынскага факультэта.

Па прафесіі ўрач-псіхіятр. Удзельнік дадаісцкага руху.

Тэкст «Магнітныя палі» (1919—20, з Ф. Супе) — першы эксперымент у галіне т.зв. «аўтаматычнага пісьма». У «Маніфесце сюррэалізму» (1924) сфармуляваў базавыя палажэнні сюррэалістычнай паэтыкі: «аўтаматычнае пісьмо», «запіс мрояў», «мроі наяве» і іншыя спосабы вызвалення пішучага з-пад кантролю розуму. У «Другім маніфесце сюррэалізму» (1930) засяродзіўся на пытаннях арганізацыйнага, а не літаратурнага характару. У 1938 сустракаўся ў Мексіцы з Л. Троцкім і заснаваў «Міжнародную федэрацыю незалежнага рэвалюцыйнага мастацтва». У час Другой сусветнай вайны жыў у ЗША, у 1946 вярнуўся на радзіму.

Аўтар вершаваных зборнікаў «Зямны свет» (1923), «Дыханне вады» (1934), рамана «Надзя» (1928), эсэ «Заўвагі пра паэзію» (1936, з П. Элюарам), кніг «Аркан 17» (1945), «Лямпа ў гадзінніках» (1948) і інш.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads