Баціньёль (могілкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Баціньёль (могілкі)map
Remove ads

Могілкі Баціньёль (фр.: Cimetière des Batignolles) — могілкі ў Парыжы, размешчаны на паўночным усходзе XVII акругі ў квартале Эпінет. Адкрытыя з 22 жніўня 1833 года. Гэта чацвёртыя па велічыні могілкі Парыжа, іх плошча складае каля 11 гектар. Могілкі налічваюць 15 000 магіл. Гэта было месцам пахавання рускіх эмігрантаў да стварэння могілак Сен-Жэнеўеў-дэ-Буа.

Хуткія факты Баціньёль?, Размяшчэнне ...
Remove ads

Пахаваныя на могілках

  • Фёдар Сцяпанавіч Акіменка (1876—1945) — украінскі кампазітар, піяніст і педагог.
  • Эмільена д’Алансон (1869—1946) — французская актрыса і танцоўшчыца.
  • Леон Самойлавіч Бакст (1866—1924) — мастак.
  • Аляксандр Мікалаевіч Бенуа (1870—1960) — рускі мастак, гісторык мастацтва, мастацкі крытык, заснавальнік і галоўны ідэолаг аб’яднання «Свет мастацтва».
  • Андрэ Барсак (1909—1973) — французскі рэжысёр, тэатральны мастак, драматург.
  • Блез Сандрар (1887—1961) — швейцарскі і французскі пісьменнік. У 1994 годзе прах перапахаваны на могілкі гарадка Трамбле-сюр-Модр.
  • Андрэ Брэтон (1896—1966) — французскі пісьменнік і паэт.
  • Поль Верлен (1844—1896) — французскі паэт.
  • Рэй Вентура (1908—1979) — французскі кампазітар.
  • Поль Антуан Відаль (1863—1931) — французскі кампазітар.
  • Жан Эдуар Вюяр (пам. 1940) — французскі мастак.
  • Міхаіл Васільевіч Гардэр (пам. 1993) — знакаміты масон.
  • Архімандрыт Уладзімір (Гетэ) — багаслоў.
  • Міхаіл Мікалаевіч Гірс (пам. 1932) — рускі дыпламат.
  • Князь Канстанцін Аляксандравіч Гарчакоў (пам. 1926).
  • Эмэ-Жазеф Дарнан — французскі палітык.
  • Леон Д'еркс — французскі паэт.
  • Элен Дзютрыё — бельгійскі авіятар.
  • Варвара Ікскуль — руская грамадская дзяячка (пам. 1928).
  • Сяргей Міхайлавіч Лепуноў (пам. 1924) — рускі кампазітар.
  • Павел Мікалаевіч Мілюкоў рускі палітычны дзеяч. Прах перапахаваны ў 1954 годзе.
  • Стася Напяркоўская — французская актрыса нямога кіно.
  • Гастон Мадо — французскі акцёр.
  • Жазеф Пеладан (1858—1918) — французскі пісьменнік.
  • Марыс Пеле — французскі генерал.
  • Бенжамен Перэ (пам. 1959) — французскі паэт.
  • Павел Паўлавіч Рабушынскі (пам. 1924) — рускі банкір.
  • Жэнеўева Табуі — французская журналістка, удзельніца руху Супраціўлення.
  • Фёдар Іванавіч Шаляпін (пам. 1938) — рускі оперны і камерны спявак . У 1984 годзе прах перанесены на Новадзявочыя могілкі.
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads