Анжэліка Яўгенаўна Курчак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анжэліка Яўгенаўна Курчак (нар. 28 красавіка 1969, г. Брэст) — беларуская правазнаўца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 2024 года).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1969 годзе ў г. Брэсце[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»[1].
Праходзіла службу ў органах пракуратуры Брэсцкай вобласці — стажорам, памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Брэста, старшым памочнікам пракурора Брэсцкай вобласці[1].
Займала розныя пасады ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пасаду начальніка ўпраўлення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі і рэдакцыйнай дзейнасці[1].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лынькоўскай акругі № 104. Член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені, нагрудным знакам «Ганаровы работнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь»[1].
Сям’я
Разведзеная, мае дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads