Анжэла Андрэеўна Дубойская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анжэла Андрэеўна Дубойская (20 сакавіка 1973, Мінск, БССР, СССР — 19 снежня 2018, Мінск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард. Майстар спорту СССР. Выступала за зборную Беларусі[2]. Сястра баскетбалісткі Аксаны Даўгарукавай.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка СзДЮШАР «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Іванаўна Сялюніна.
Пачынала гуляць у мінскім «Гарызонце»[3]. Гуляла ў польскіх і расійскіх клубах, скончыла спартыўную кар’еру ў барысаўскай «Бярэзіне».
У 1992 годзе стала чэмпіёнкай Еўропы сярод юніёрак (U-18) у складзе зборнай СНД[4]. Выступала за жаночую зборную Беларусі ў 1993—2005 гадах.
Пасля завяршэння кар’еры баскетбалісткі працавала трэнерам у СзДЮШАР «Гарызонт», таксама асіставала Вользе Падабед у Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву[5].
Remove ads
Кар’ера
- 1992—1996 — Гарызонт (Мінск)
- 1996—1998 — СКА (Самара, Расія)
- 1998—1999 — Гданьск (Польшча)
- 1999—2000 — АЗС (Торунь, Польшча)
- 2000—2001 — Меблатап (Люблін, Польшча)
- 2001—2003 — ВБМ-СГАУ (Самара, Расія)[6]
- 2003—2005 — Дынама-Энергія (Новасібірск, Расія)[7][8]
- 2006 — Одра (Бжэг, Польшча)
- 2006—2007 — Нур (Казань, Расія)[9]
- 2007—2009 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2009 — БрДУ ЦАР Вікторыя (Брэст)
- 2009—2010 — Мінск-2006
- 2010—2011 — Барысфен (Магілёў)
- 2011—2012 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (5): 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995, 1995/1996, 2007/2008.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008/2009, 2009/2010.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (2): 2001/2002, 2002/2003.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2008.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 1995/1996, 2009/2010.
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёрак (U-18) (1): 1992.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads