Анопаль (пасёлак)

пасёлак у Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Анопаль (пасёлак)map
Remove ads

Ано́паль[1] (трансліт.: Anopaĺ, руск.: Анополь) — пасёлак у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Населены пункт заснаваны як пасёлак у 1920-я гады ў Беларускай ССР на землях нацыяналізаванага маёнтка Анопаль. Станам на 1926 год у пасёлку быў млын, кузня, шавецкай майстэрня, у саўгасе «Анопаль».

З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1926 год — 28 двароў, 152 жыхары
  • 1999 год — 8 жыхароў
  • 2009 год — 6 жыхароў
  • 2019 год — 12 жыхароў[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 17 снежня 2025.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads