Анопаль (вёска)

вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Анопаль (вёска)map
Remove ads

Ано́паль[1] (трансліт.: Anopaĺ, руск.: Анополь) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пціч. Уваходзіць у склад Крупіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Партрэт Ганны (Анны) Кунегунды з Халецкіх Радзівіл, 1748 г.
Thumb
Партрэт Альбрэхта Радзівіла, 1758 г.

Да пачатку XVIII стагоддзя гэтыя землі былі часткай маёнтка Крупіца, уласнасць Халецкіх. Ганна (Анна) Халецкая[d] ў шлюбе з Альбрэхтам Радзівілам перадала яму гэтыя землі як пасаг, адгэтуль тут закладзены маёнтак, празваны Анопаль у гонар Анны Канегунды з Халецкіх Радзівіл[2]. Маёнтак уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1766 годзе пабудаваны драўляны касцёл, як мяркуецца, фундаваны Альбрэхтам Радзівілам[3]. У 1791 годзе ў маёнтку было 115 дымоў, панскі двор, 4 карчмы. Каля 1780 года Карла Спампані збудаваў для Альбрэхта Радзівіла драўляны палац, які прастаяў прыкладна да першай паловы XIX стагоддзя, пазней як рэзідэнцыя выкарыстоўваўся адносна невялікая драўляная сядзіба[4].

Па Альбрэхце маёнткам валодаў яго сын Дамінік Радзівіл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе быў панскі двор з «рэгулярным» садам, драўляная ўніяцкая царква і вадзяны млын, фальварак, уласнасць нашчадкаў Дамініка Радзівіла. Пасля Дамініка Радзівіла маёнткам валодаў яго сын Аляксандр Радзівіл[d].

Пасля 1861 года ў Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. У 1876 годзе маёнтак уласнасці Яаны з Шафнагеляў Радзівіл, удавы па Аляксандру Радзівілу (была яго трэцяй жонкай), разам з маёнткам Кайкава было 3286 дзесяцін зямлі. Гаспадарку вёў адміністратар, быў вадзяны млын і дзве карчмы[5]. У 1889 годзе ўласніцай была яна ж, 2999 дзесяцін зямлі[6].

Паводле апісанняў краязнаўца Аляксандра Ельскага ў канцы XIX стагоддзя, тут вялася ўзорная гаспадарка, сяляне маёнтка вылучаліся дабрабытам і нават пэўнай асветай[7]. Ён адзначаў старажытны, дакладна невядома кім фундаваны драўляны касцёл, пабудаваны, як мяркуецца, з лістоўніцы. У скляпеннях касцёла ляжаць магілы роду Радзівілаў анопальскай лініі. У анопальскай сядзібе захоўваліся нацыянальныя і радзівілаўскія памятныя рэчы, некаторыя дакументы, шматлікія карціны і кнігі роду Радзівілаў, а таксама іншыя творы мастацтва. Ладзіліся кірмашы на свята Божага Цела[7].

Паводле перапісу 1897 года тут быў вадзяны млын, 2 карчмы, касцёл. У 1903 годзе ўласнікам быў нашчадак Яаны Радзівіл граф Адам Красінскі[d][8][9] (Марыя Уршуля з Радзівілаў, дачка Дамініка, была ў шлюбе з генералам Вінцэнтам Красінскім, мелі сына паэта Зыгмунта Красінскага, дзеда Адама Красінскага)[10]. У 1905 годзе закладзены крухмальны завод (уладальнік Красінскі; у 1913 годзе было 26 рабочых і працаваў паравы рухавік).

Пазней уласнасць Чапскіх[11]. У 1912 годзе пабудаваны новы мураваны касцёл на месцы старога. У 1913 годзе ўласнасць графа Яна Тышкевіча, было 853 дзесяціны зямлі[12].

Найноўшы час

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць маёнтка нацыяналізаваная, створаны саўгас «Анопаль», побач створаны пасёлак Анопаль. У 1922 годзе былі крухмальны завод, вадзяны млын. З 20 жніўня 1924 года ў Крупіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1930-я гады працавала стальмашня. З 18 студзеня 1931 года ў Койданаўскім раёне. З 23 сакавіка 1932 года ўключана ў межы Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У часе вайны было спалена 5 двароў, забіта 5 жыхароў, 8 вывезены на прымусовую працу ў Германію.

У 2010 годзе працаваў клуб, была крама, дзіцячы сад, бібліятэка.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 11 двароў, 159 жыхароў
  • 1908 год — 1 двор, 59 жыхароў[13]
  • 1917 год — 1 двор, 407 жыхароў; з іх 98 беларусаў, 298 палякаў, 11 яўрэяў[14]
  • 1997 год — 165 двароў, 485 жыхароў
  • 1999 год — 491 жыхар
  • 2009 год — 524 жыхары
  • 2019 год — 510 жыхароў

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Палац Радзівілаў (XVIII ст.)
  • Касцёл Святой Ганны, над скляпеннямі збудаваны жылы дом, скляпенні захаваліся[15]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads