Анры-Жорж Клузо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Анры-Жорж Клузо
Remove ads

Анры-Жорж Клузо (фр.: Henri-Georges Clouzot; 20 лістапада 1907, Ньёр, Дзё-Сеўр, Францыя — 12 студзеня 1977, Парыж) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст, адзін з самых вядомых рэжысёраў трылераў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Ньёры, дэпартамент Дзё-Сеўр, Францыя. Атрымаў класічную адукацыю ва ўніверсітэце, пасля гэтага працаваў журналістам. З 1930-х гадоў Клузо працаваў у кіно, спачатку быў толькі сцэнарыстам, у 1942 годзе паставіў свой першы фільм у якасці рэжысёра — «Забойца жыве ў доме 21». Фільм быў зроблены для кінастудыі «Continental», якая знаходзілася ў акупаванай частцы Францыі. Фільм-нуар «Крумкач» (1943) быў забаронены нацыстамі і выклікаў спрэчкі аб сваім змесце і пасля вызвалення Францыі.

Шырокая вядомасць прыйшла да Клузо ў 1950-я гады. Яшчэ ў 1949 годзе ён выйграў прыз «Залаты леў» за стужку «Манон», у 1953 — «Гран-пры» Канскага кінафестывалю і «Залатога мядзведзя» за карціну «Плата за страх». Яго стужкі «Набярэжная Арфеўр», «Таямніца Пікаса», «Д’ябаліцы» ўвайшлі ў залаты фонд сусветнага кінематографа. У некаторых яго фільмах таго часу галоўныя ролі выконвала жонка (з 1950) — бразільская актрыса Вера Клузо.

Remove ads

Зноскі

1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.

2. Henri Georges Clouzot // GeneaStar

3. Henri-Georges Clouzot // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Henri-Georges Clouzot // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 15 лютага 2022.

6. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads