Антанас Гудайціс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антанас Гуда́йціс (літ.: Antanas Gudaitis; 29 ліпеня 1904, г. Шаўляй, цяпер Літва — 20 красавіка 1989, Вільнюс, ЛітССР) — літоўскі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1961). Народны мастак Літвы (1964). Народны мастак СССР (1985). У 1965 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Літвы.

У 1926—1929 гг. вучыўся ў Каўнаскім універсітэце і ў Каўнаскай мастацкай школе, у 1929—1933 гг. — у Нацыянальнай школе прыкладнога мастацтва ў Парыжы.
Аўтар экспрэсіўных тэматычных кампазіцый, прасякнутых дынамікай жыцця: «Праца» (1929), «Рута адпачывае» (1962), «Па дарогах вайны» (1965—1967), «Нявесты» (1981). Піша таксама пейзажы (трыпціх «Літоўскі пейзаж», 1937; «Вечар», 1963), партрэты, тэатральныя дэкарацыі і інш. У творах Гудайціса паглыблены драматызм вобраза, псіхалагізм, узмоцненая роля фактуры жывапісу, колеру, сімволікі.
Remove ads
Зноскі
- abART Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads