Антанова (Шацкі сельсавет)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антано́ва[1] (трансліт.: Antanova, руск.: Антоново), часам Антонава[2] — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Remove ads
Назва
Назва ўтворана ад уласнага імя Антон.
Гісторыя
У сярэдзіне XIX стагоддзя засценак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, у 1860 годзе быў 1 двор[3]. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя фальварак[4]. Паводле перапісу 1908 года маёнтак[5], паводле перапісу 1917 года хутар[6]. У 1903 годзе ў валоданні дваранкі Юзэфы Рудольфаўны Ваяводскай[7]. У 1913 годзе Антановам валодала Ванда Ваяводская, была 241 дзесяціна зямлі[8].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць была нацыяналізавана, створаны пасёлак. У 1927 годзе было 7 двароў[9].
У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвонае Антанова». У 1939 годзе было 22 двары[10].
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1960 годзе ў Слабодскім сельсавеце. З 3 студзеня 1964 года да 28 траўня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Вецярэвіцкага сельсавета[11].
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads