Антаніна Васілеўна Няжданава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антаніна Васілеўна Няжданава
Remove ads

Антаніна Васілеўна Няжданава (1873 — 26 чэрвеня 1950) — руская і савецкая оперная спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1936). Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943). Доктар мастацтвазнаўства (1944).

Хуткія факты Антаніна Васілеўна Няжданава, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Маскоўскую кансерваторыю па класе Умберта Мазеці ў 1902 годзе, была запрошаная салісткай ў Вялікі тэатр, дзе працавала больш за трыццаць гадоў, выконваючы галоўныя партыі ў операх рускіх і замежных кампазітараў.

У 1912 годзе яна адзіны раз у сваёй кар’еры выступіла ў Еўропе — у Парыжскай оперы праспявала партыю Джыльда ў оперы «Рыгалета» Дж. Вердзі.

Сярод іншых выкананых ёй партый — Людміла («Руслан і Людміла» М. І. Глінкі), Таццяна («Яўген Анегін» П. І. Чайкоўскага), Разіна («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Лакмэ (аднайменная опера Л. Дэліба), Снягурка, Волхава («Садко»), Шэмаханская царыца («Залаты пеўнік» Рымскага-Корсакава) і многія іншыя. Найбольшую вядомасць Няжданавай прынеслі ролі Антаніды ў оперы М. І. Глінкі «Жыццё за цара» і Марфы ў «Царскай нявесце» М. А. Рымскага-Корсакава. Акрамя оперных партый Няжданава таксама выконвала камерныя вакальныя творы, часта выступаючы ў ансамблі з мужам М. С. Галаванавым. У шырокім рэпертуары Няжданавай значнае месца займалі народныя песні.

З 1936 года яна выкладала ў опернай студыі Вялікага тэатра, у Опернай студыі імя К. С. Станіслаўскага, у 1943—1950 гадах — у МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1943 года).

Remove ads

Зноскі

  1. Antonina Wassiljewna Neschdanowa // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q61356138'></a>
  2. Нежданова Антонина Васильевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads