Антвозера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антво́зеравозера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 23 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, на поўдзень ад вёскі Новая Руда, у басейне ракі Пыранка.

Хуткія факты Антвозера, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,55 км². Даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя — 1,42 м. Даўжыня берагавой лініі 3,52 км. Аб’ём вады ў возеры 0,78 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5—12 м, парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Праз возера цячэ рака Сламянка, якая злучае яго з возерам Зацкава.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads