Антонаўка (сорт яблыні)

сорт яблыні і яблыкаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Антонаўка (сорт яблыні)
Remove ads

Антонаўка, або Антонаўка звычайная — сартатып яблыні і восеньска-зімовыя сарты яблыкаў. У Беларусі больш за 60 падсартоў[1][2].

Хуткія факты Антонаўка, Сістэматыка ...
Remove ads

Апісанне расліны

Дрэвы Антонаўкі высокія, доўгажывучыя (да 120 гадоў[3]), устойлівыя да хвароб і кліматычных умоў. Дрэва марозаўстойлівае, стойкае да паршы, добра апыляецца іншымі сартамі, таксама добры апыляльнік.

Дрэвы сорту Антонаўка добра фарміруюць крону, не патрабуюць частых турбот, простыя ў абслугоўванні, спачатку плоданосяць штогадова, пасля перыядычна[4].

Яблык зімовы і дасягае поўнай спеласці не раней за кастрычнік або нават лістапад. У лёжцы вельмі трывалы і выдатна захоўваецца ўсю зіму і нават да ліпеня наступнага года, чым і тлумачыцца вялікі попыт на яго ў гандляроў садавіной у часы, калі прамысловыя спосабы захоўвання садавіны не былі шырока распаўсюджаны[5].

Remove ads

Апісанне пладоў

Thumb
Антонаўка. «Атлас пладоў» пад рэдакцыяй Адама Грабніцкага, 1906

Плады звычайна кіславатыя, вялікія памерам (100—150 грамаў), розных колераў, захоўваюцца каля трох месяцаў. Велічынёй саступаюць толькі нямногім сартам яблык, афарбаваны ў зеленавата-жоўты, а ў перыяд поўнай спеласці — у светла-жоўты колер; часам на сонечным баку плод мае чырванавата-жоўтае адценне. Скурка ў гэтага яблыка гладкая, мякаць сакавітая, на дрэве вельмі кіслыя, але пасля ляжання даволі прыемнага кіславатага смаку[5].

Remove ads

Ужыванне пладоў

Сорт кансервуюць і ўжываюць для прыгатавання соусаў, павідла[6]. З антонаўкі вырабляюць пасцілу, жэле, варэнне, мармелад. Скрылікамі антонаўкі начыняюць здобную выпечку. Таксама з пладоў Антонаўкі вырабляюць віно і сідр[7]. Добра зарэкамендавалі сябе мочаныя плады  (руск.)[8]. Антонаўку ўжываюць у дыеце немаўлят  (руск.), а таксама пры пахудзенні  (руск.)[9].

У культуры

У літаратуры

У «Зямлі пад белымі крыламі» Уладзімір Караткевіч так згадваў гэтыя яблыкі[10]:

" Ідзеш восенню садам, убачыш забыты яблык, адкусіш ад яго, халоднага, укрытага сцюдзёнай расою, — нібы дзесяць год скінеш з плячэй "

У філатэліі

Thumb
Паштовая марка Расіі

У 2019 годзе Пошта Расіі выпусціла паштовую марку з выявай Антоўнаўкі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads