Антоніа Гансалес Веласкес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніа Гансалес Веласкес
Remove ads

Антоніа Гансалес Веласкес (ісп.: Antonio González Velázquez; 2 ліпеня 1723, Мадрыд — 18 студзеня 1793 года або 18 студзеня 1794, Мадрыд) — іспанскі мастак.

Хуткія факты Антоніа Гансалес Веласкес, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1723 годзе ў Мадрыдзе ў сям'і скульптара Пабла Гансалеса Веласкеса. У 1747 атрымаў ад Акадэміі Сан-Фернанда адукацыйны грант для паездкі ў Рым, дзе вучыўся ў майстэрні Карада Джаквінта і ўжо ў наступным годзе прыняў удзел у роспісе царквы Сантысіма-Трыніта-дэльі-Спаньёлі, якая належала іспанскай галіне манаскага ордэна трынітарыяў.

У 1752 годзе мастак вярнуўся ў Іспанію, дзе неўзабаве прыняў удзел у роспісе храма аднаго з манастыроў Мадрыда і купала капэлы базілікі Нуэстра-Сіньёра-дэль-Пілар у Сарагосе, а таксама ў роспісе інтэр'ераў Каралеўскага палаца ў Мадрыдзе. У 1757 годзе Гансалес Веласкес атрымаў званне прыдворнага мастака, а ў 1765 годзе стаў рэктарам Акадэміі Сан-Фернанда. Сярод яго вучняў былі Марыяна Сальвадор Маэлья, за якога ён выдаў сваю дачку, і ўласны сын, Закарыяс Гансалес Веласкес.

Як мастак, Гансалес Веласкес пераважна спецыялізаваўся на стварэнні рэлігійных і міфалагічных сцен у палацах і саборах. Ён таксама выканаў шматлікія эскізы для мадрыдскай Каралеўскай фабрыкі габеленаў.

Антоніа Гансалес Веласкес памёр у Мадрыдзе ў 1793 годзе. На пасадзе рэктара акадэміі яго змяніў спачатку Франсіска Баеу (1793—1795), а затым зяць, Марыяна Сальвадор Маэлья (1795—1798).

Remove ads

Зноскі

1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL Праверана 15 кастрычніка 2023.

2. RKDartists Праверана 15 кастрычніка 2023.

3. (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads