Сарагоса
муніцыпалітэт у Іспаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сараго́са[1] (ісп.: Zaragoza) — горад на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца аўтаномнага рэгіёну Арагон, правінцыі Сарагоса і аднайменнай акругі (Comarca de Zaragoza).
Размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Эбра, каля 200 метраў над узроўнем мора. На 1 студзеня 2007 года ў Сарагосе пражывае 654 390 чалавек, яна з’яўляецца пятым па велічыні горадам Іспаніі.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 24 да н.э. на месцы старажытнага паселішча як рымская калонія пад назвай Цэзарэя-Аўгуста. У 452 годзе захоплена свевамі, у 476 — вестготамі. У 714—1118 гадах пад уладай арабаў, у ХІ — пачатку ХІІ стагоддзя цэнтр Сарагоскага эмірата. У 1118 горад адваяваны ў арабаў войскамі караля Арагона Альфонса I, з 1119 года сталіца Арагонскага каралеўства, атрымала права самакіравання і іншыя прывілеі. У XIV—XVI ст. адзін з важнейшых эканамічных (вытворчасцьсць сукна) і культурных (у 1474 заснаваны ўніверсітэт) цэнтраў Арагона. У XVII—XVIII ст. эканамічна заняпала. У 1-ю іспанскую рэвалюцыю 1808—1814 двойчы ўзята ў аблогу французскімі войскамі (1808, 1808—1909). У Іспанскую рэвалюцыю 1931—1939 гадоў месца баёў паміж рэспубліканскімі войскамі і франкістамі.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Славутасці
У структуры цэнтра горада захаваліся рысы рэгулярнай планіроўкі старажытнарымскай калоніі. Сярод помнікаў: рэшткі старажытнарымскіх пабудоў, маўрытанскіх будынкаў (Х—ХІІ ст.) з узорыстай цаглянай муроўкай, дэкаратыўнымі купаламі, абліцоўкай шматколернай кафляй, сабор Ла-Сеа (1119—1550; фасад канца XVII стагоддзя ў стылі эрэрэска; вежа 1685), касцёлы ў стылі мудэхар (Санта-Марыя Магдалена і іншыя), біржа («лонха», 1551, готыка і платэрэска), палацы XVI стагоддзя ў стылі платэрэска.
Музей прыгожых мастацтваў.
Гарады-пабрацімы
Yulin[d], Кітай
Zamboanga[d], Філіпіны
Zaragoza[d], Гватэмала
Барнаул, Расія
Біярыц, Францыя
Віфлеем, Дзяржава Палесціна
Далянь, Кітай
Каімбра, Партугалія
Ла-Пас, Балівія
Ла-Плата, Аргенціна
Мосталес, Іспанія
По, Францыя
Скоп’е, Паўночная Македонія (2008)[29][30]
Ташкент, Узбекістан
Тырана, Албанія[31]
Тыхуана, Мексіка
Remove ads
Вядомыя асобы
- Ігнасіа Камача (нар. 1990) — іспанскі футбаліст.
- Тэрэза Кларамун (1862—1932) — каталонская анарха-сіндыкалістка.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads