Антоніа Касана

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоніа Касана
Remove ads

Антоніа Касана (італ.: Antonio Cassano; нар. 12 ліпеня 1982, Бары, Італія) — італьянскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Італіі (2003—2014). Выхаванец футбольнай школы «Бары». Касана называюць іграком, які майстэрскі валодае мячом, а таксама мае добры футбольны зрок[5].

Хуткія факты Антоніа Касана, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

«Бары»

Касана дэбютаваў у Серыі А сезону 1999/2000 11 снежня 1999 года ў выязным матчы 13-га тура супраць «Лечэ». Ужо ў наступным туры, 18 снежня 1999 года, на хатнім стадыёне «Сан-Нікола» забіў пераможны гол у браму «Інтэра», адкрыўшы рахунак сваім мячам у Серыі A.

«Рома»

У 2001 годзе нападнік перайшоў у «Рому», якая была но той момант чэмпіёнам Італіі. Сума трансферу склала 28 млн еўра[6]. Свой першы гол за новую каманду ў чэмпіянаце краіны Касана забіў у 18 туры ў браму клуба «Верона». Нягледзячы на добрую гульню і высокую рэзультатыўнасць, Касана ніяк не мог рэалізаваць свой талент цалкам. У гэтым яму перашкаджаў яго свавольны характар. Ігрок праславіўся сталымі скандаламі з трэнерамі і кіраўніцтвам клуба[6].

«Рэал»

У 2006 годзе пасля працяглых спрэчак аб падпісанні новага кантракту, Касана быў прададзены ў «Рэал», дзе Касана ўступіў у адкрыты канфлікт з Фабіа Капела, з якім у яго склаліся дрэнныя адносіны яшчэ з часоў іх сумеснага знаходжання ў «Роме»[6]. Капела сцвярджаў, што ігрок мае праблемы з лішняй вагой і знаходзіцца ў дрэннай фізічнай форме.

«Сампдорыя»

Thumb
У кашулі «Сампдорыі»

У 2007 годзе Касана аддалі ў арэнду «Сампдорыі». На радзіме футбаліст атрымаў дадатковую матывацыю. яго гульня стала паходзіць на гульню пяцігадовай даўнасці. Касана не канфліктаваў з кіраўніцтвам клуба, спраўна забіваў і стаў улюбёнцам генуэзскіх заўзятараў. У 2008 годзе «Сампдорыя» выкупіла правы на футбаліста.

У пачатку сезону 2010/11 чэмпіянату Італіі, паміж Касана і прэзідэнтам «Сампдорыі» Рыкарда Гаронэ адбыўся канфлікт у сувязі з тым, што форвард адмовіўся наведаць дабрачынны абед, які зладзіў кіраўнік каманды[6]. Пасля гэтага Касана быў адхілены ад трэніровак і перастаў траплаць у заяўку на матчы.

«Мілан»

3 студзеня 2011 года Касана падпісаў кантракт з «Міланам» да 2014 года[7][8]. 6 студзеня 2011 года Касана дэбютаваў у складзе «Мілана» у выязным матчы супраць «Кальяры» і зрабіў галавы пас на Родні Страсера, пасля якога быў забіты адзіны ў матчы гол[9].

29 кастрычніка 2011 года Антоніа адчуў сябе дрэнна, знаходзячыся на борце самалёта, якім вяртаўся пасля матчу «Мілана» з «Ромай», у прыватнасці ў яго рэзка паўсталі праблемы са зрокам, прамовай і рухам[10]. Па прыбыцці ў аэрапорт футбаліст быў перапраўлены ў шпіталь[11], дзе ў яго выявіліся праблемы з сэрцам. 4 лістапада Антоніа быў паспяхова праапераваны ў Мілане прафесарам Марыа Кармінаці[12]. Тэрмін аднаўлення футбаліста быў пастаўлены ў 6 месяцаў. У красавіку лекары дазволілі Касана вярнуцца ў футбол[13]. 7 красавіка Антоніа выйшаў на замену на 83 хвіліне матчу супраць «Фіярэнціны».

«Інтэр»

21 жніўня 2012 года, было пацверджана, што «Мілан» і «Інтэр» дасягнулі пагаднення па абмене Джампаала Пацыні і Касана, з кампенсацыйнай сумай каля 7 млн еўра на карысць нерадзуры[14]. У той жа дзень Касана прайшоў «Інтэр» медыцынскі агляд[15].

«Парма»

3 ліпеня 2013 года Касана падпісаў пагадненне з «Пармай» тэрмінам на тры гады, дзе ўзяў сабе 99 нумар. На афіцыйнай прэс-канферэнцыі, прысвечанай прэзентацыі Антоніа ў якасці новага іграка «Пармы», нападнік прызнаўся, што пакінуў міланскі клуб з-за новага галоўнага трэнера каманды Вальтэра Мацары, пад кіраўніцтвам якога ён трэніраваўся яшчэ ў «Сампдорыі». 26 студзеня 2015 года Касана скасаваў свой кантракт з клубам, што дазволіла яму стаць вольным агентам.

Вяртанне ў «Сампдорыю»

Касана заставаўся без працы каля паловы года. У ліпені 2015 года з’явілася інфармацыі аб цікавасці да нападніка з боку «Сампдорыі». 9 жніўня афіцыйна вярнуўся ў генуэзскі клуб, падпісаўшы двухгадовы кантракт[16].

У сезоне 2016/17 прэзідэнт клуба Масіма Ферэра заявіў, што Касана не ўваходзіць у яго планы, і той быў выключаны з першай каманды. Антоніа адмовіўся ад прапаноў шэрагу клубаў і трэніраваўся разам з юнацкімі камандамі «Сампдорыі». У студзені 2017 года канракт клуба з нападнікам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[17].

«Элас Верона»

У ліпені 2017 года Касана, які паўгады знаходзіўся без клуба, падпісаў кантракт з «Элас Веронай»[18]. Праз тыдзень ён сабраў прэс-канферэнцыі, на якой абвясціў аб завяршэнні кар’еры, але пазней у той жа дзень заявіў, што перадумаў. Праз некаторы час усё ж канчаткова вырашыў завяршыць кар’еру[19].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Касана правёў дэбютны матч за зборную ў лістападзе 2003 года, у матчы супраць зборнай Польшчы. У складзе зборнай Італіі гуляў на Еўра-2004 і Еўра-2008, але на трыўмфальны для італьянцаў чэмпіянат свету 2006 ігрок не патрапіў.

Дасягненні

«Рома»:

«Рэал»:

«Мілан»:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads