Ла Ліга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ла Ліга
Remove ads

Ла Ліга (ісп.: La Liga) — прафесійная футбольная ліга Іспаніі, вядомая яшчэ як Прымера Дывізіён (ісп.: Primera División). У іерархіі ліг чэмпіянату Іспаніі займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной з найлепшых футбольных ліг у свеце. Усяго толькі дзевяць клубаў станавіліся пераможцамі Ла Лігі. Пачынаючы з 1950-х гадоў дамінуючымі клубамі розыгрышаў спаборніцтва былі «Рэал» (Мадрыд) і «Барселона». Аднак на працягу 1930-х і 1940-х гадоў Ла Ліга была больш канкурэнтнай, з сапраўднымі грандамі іспанскага футбола, «Рэалам» і «Барселонай», паспяхова канкуравалі «Валенсія», «Атлетыка» і «Атлетык», а ў 1990-х і 2000-х гадах — тая ж «Валенсія» і «Дэпартыва».

Хуткія факты Ла Ліга Сантадэр, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Заснаванне

Упершыню ідэю нацыянальнай футбольнай лігі ў Іспаніі прапанаваў у красавіку 1927 года Хасэ Марыя Ача, дырэктар клуба «Арэнас» з Геча. Пасля працяглых дыскусаў адносна памеру лігі і крытэраў допуску клубаў, у канчатковым выніку Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя вызначыла дзясятку першых удзельнікаў Ла Лігі 1928 года. «Барселона», «Рэал» Мадрыд, «Атлетык» Більбаа, «Рэал Сасьедад», «Арэнас» і «Рэал Уніён» увайшлі ў лік удзельнікаў на правах папярэдніх пераможцаў Каралеўскага кубка. «Атлетыка» (Мадрыд), «Эспаньёл» і «Еўропа» атрымалі правы ўдзелу ў якасці папярэдніх фіналістаў кубка, а «Расінг» з Сантандэра заваяваў месца ў лізе шляхам перамогі ў пераходным турніры. Станам на сезон 2021/22 толькі тры клубы з ліку заснавальнікаў, «Барселона», мадрыдскі «Рэал» і «Атлетык» (Більбаа), ніколі не выбывалі ў ніжэйшы дывізіён.

Чэмпіёны

Больш інфармацыі Клуб, Чэмпіён ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads