Антоні Гарэцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоні Гарэцкі
Remove ads

Антоні Гарэцкі (польск.: Antoni Gorecki; 1787 — 18 верасня 1861, г. Парыж) — польскі паэт, сатырык і байкапісец; адзін з кіраўнікоў паўстання 1830-31 гадоў.

Хуткія факты Антоні Гарэцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Віленскім універсітэце, рана пазначыўся як таленавіты паэт. У 1812 далучыўся да польска-літвінскіх частак, якія ваявалі на баку Напалеона. Пасля амністыі жыў у Вільні, блізка сябраваў з філаматамі, добра ведаў А. Міцкевіча, уваходзіў у таварыства шубраўцаў і быў адным з аўтараў газеты «Wiadomości brukowe». Валодаў несамавітым пачуццём гумару, яго байкі, жарты, вострыя слоўкі паўтарала ўся Вільня[5]. У час паўстання 1830—1831 гадоў быў адным з яго кіраўнікоў і таму пасля задушэння супраціву не меў права на амністыю. Паводле царскага ўказу ён быў аднесены да першай катыгорыі ўдзельнікаў паўстання, што цягнула за сабой канфіскацыю маёнткаў, пазбаўленне ўсіх правоў і катаргу. Антоні Гарэцкі выехаў за мяжу, пакінуўшы сям’ю, і больш на радзіму не вярнуўся. Пахаваны на могілках Манмарансі ў Парыжы.

Разам з жонкай Веранікай мелі сыноў Людвіга і Тадэвуша, апошні стаў вядомым мастаком, а таксама дачок Ружу, Камілу і Ганну[6].

Remove ads

Выбраная бібліяграфія

1. «Bajki», Paryż (1868) Biblioteka Ludu Polskiego, zeszyt 57 (wybór)
2. «Pieśni», Paryż (1868) Biblioteka Ludu Polskiego, zeszyt 54 (wybór; z przedmową L. Rettla)
3. Pisma, wyd. E. Gorecki, Lipsk 1877 (z przedmową wydawcy), zawartość: Poezje Litwina; Bajki i poezje nowe; Kłosek polski; Wolny głos; Siewba; Nowy zbiorek wierszy; Jeszcze tomik pism; Wiersze różne; Rozmaitości; Pieśń polska
4. Pisma, t. 1-2 (wyd. uprawnione E. Ł. Kasprowicza), Lipsk 1886 Biblioteka Pisarzy Polskich, t. 80-81 (zawartość: Poezje Litwina; Bajki i poezje nowe; Kłosek polski; Wolny głos; Siewba; Nowy zbiorek wierszy; Jeszcze tomik pism; Wiersze różne; Rozmaitości)
5. Diabeł i zboże. Bajki, epigramaty, wiersze, wyd. J. Szeląg (Z. Mitzner), Warszawa 1950, Biblioteka Szpilek nr 6 (wybór).
Remove ads

Зноскі

1. Swartz A. Antoni Gorecki — 2007.

2. Antoni Gorecki // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/gorecki-antoni/ Праверана 30 жніўня 2022.
4. Catalog of the German National Library Праверана 14 чэрвеня 2025.

5. С. Куль-Сяльверстава (2012)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads