Антоні Генрык Радзівіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антоні Генрык Радзівіл
Remove ads

Антоні Генрык Радзівіл (польск.: Antoni Henryk Radziwiłł; 13 чэрвеня 1775(1775-06-13)[1][2][…], Вільня[3]7 красавіка 1833(1833-04-07)[1][2][…], Берлін[3]) — палітычны дзеяч, кампазітар, мецэнат.

Thumb
Антоні Генрык Радзівіл
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

З роду Радзівілаў. Сын Міхала Гераніма.

Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце (да 1794). У 1796 годзе ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай, прынцэсай Брандэнбургскай, пляменніцай прускага караля, і асеў у Прусіі. Пасля задушэння паўстання 1794 года падтрымліваў планы адраджэння польскай дзяржавы на чале з Гогенцолернам, дзе сам разлічваў быць віцэ-каралём, а Т. Касцюшка — галоўнакамандуючым. Выступаў за кааліцыю Прусіі, Расіі і Аўстрыі супраць Напалеона, якая прадугледжвала стварэнне асобнай арміі з ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай, аднак гэтыя планы не ажыццёўлены. Пасля гібелі Д. Г. Радзівіла стаў у 1814 годзе ардынатам нясвіжскім і алыцкім. У 1815—1833 гадах — намеснік прускага караля ў Вялікім княстве Пазнаньскім, генерал-паручнік.

Меў 4 дачок і сыноў Вільгельма, Фердынанда, Багуслава, Уладзіслава.

Remove ads

Музычная творчасць

Трымаў у Берліне і Познані артыстычныя салоны. Быў выдатным віяланчэлістам і гітарыстам, іграў на іншых музычных інструментах, пісаў музыку, спяваў у аматарскіх спектаклях («Вялікі тыдзень у замку, альбо Сцэны трубадураў з 1148 года»; паст. ў час Венскага кангрэса 1815). Падтрымліваў кантакты з вядомымі кампазітарамі. Свае творы прысвяцілі яму Л. ван Бетховен, Ф. Мендэльсон-Бартольдзі, Ф. Шапэн, М. Шыманоўская. Пісаў рамансы (у т.л. «Вільгельма Майстэра» І. В. Гётэ), вакльныя дуэты і трыо, фартэпіянныя творы (вальсы, паланезы), хары.

Як кампазітар набыў вядомасць музыкай да «Фауста» (лібрэта І. В. Гётэ). У 1844 годзе С. Манюшка выдаў у Вільні асобныя сцэны гэтай оперы ў сваёй клавірнай рэдакцыі. На Беларусі фрагменты оперы ўпершыню паказаны ў 1995 годзе ў Нясвіжы «Беларускай капэлай», прэм’ера ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы Рэспублікі Беларусь адбылася ў 1999 годзе.

Remove ads

Зноскі

1. Anton Heinrich de Radziwill // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Prince Antoni Henryk Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/radziwill-antoni/ Праверана 30 жніўня 2022.
4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads