Антон Мірановіч
беларускі і польскі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Васілевіч Мірановіч або Антоні Мірановіч (польск.: Antoni Mironowicz; нар. 30 кастрычніка 1959, Беласток) — беларускі гісторык у Польшчы, грамадска-культурны дзеяч. Доктар гуманітычных навук габілітаваны (1997), прафесар (1998).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1982). З 1986 года выкладаў у Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта, потым у Інстытуце гісторыі ў Беластоку (філіял Варшаўскага ўніверсітэта). Старшыня Беларускага асветніцкага таварыства ў Польшчы (1999), першы старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы (1993—1996), намеснік старшыні Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Польшчы.
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Даследуе гісторыю праваслаўнай царквы ў Польшчы і краінах Усходняй Еўропы, беларуска-польскія культурныя сувязі ў эпоху феадалізму, праблемы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.
Аўтар кніг «Супрасль як культурна-рэлігійны цэнтр у XVI ст.» (1984), «Падляшскія праваслаўныя цэнтры і арганізацыі ў XVI і XVII ст.» (1991), «Праваслаўе і унія ў часы панавання Яна Казіміра» (2-е выд. 1997) і інш.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Podlaskie ośrodki i organizacje prawosławne w XVI i XVII wieku. — Dział Wydawnictw Filii Uniwersytetu Warszawskiego w Białymstoku, 1991.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads