Антоні Пацей
(пам. 1749) стражнік вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоні Пацей (? — 16 лютага 1749) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны (1715—1729) і стражнік вялікі літоўскі (1729—1748). Быў таксама старостам ваўкавыскім, суражскім, радамысльскім і жыжморскім.
Remove ads
Палітычная дзейнасць
Служыў у войску Вялікага Княства Літоўскага. У 1730-х удзельнічаў у барацьбе магнатаў за спадчыну княгіні Людвікі Караліны Радзівіл і яе нашчадкаў (Нойбургскія маёнткі). У 1733 на элекцыйным сойме галасаваў за кандыдатуру караля Станіслава Ляшчынскага. На чале 8-тысячнай арміі выступіў супраць Аўгуста III, ваяваў з расійскім войскам, якое ўмацоўвала ўладу Аўгуста III у Літве, Беларусі і Польшчы. У 1735 эміграваў, у 1736 вярнуўся і прызнаў Аўгуста III.
Remove ads
Сям'я
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Казіміра Аляксандра, віцебскага ваяводы, і Ганны Тэрэзы з Летаваў. Ажаніўся з Разаліяй Загароўскай, меў адзіную дачку Людвіку Ганарату (памерла каля 1786), жонку кіеўскага ваяводы Станіслава Любамірскага.
Літаратура
- Грыцкевіч А. Пацеі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 420. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 30 кастрычніка 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads