Людвіка Караліна Радзівіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвіка Караліна Радзівіл
Remove ads

Людвіка Караліна Радзівіл (27 лютага 1667, Кёнігсберг — 25 сакавіка 1695, Бжэг) — рэлігійны дзеяч, мецэнатка з роду Радзівілаў.

Хуткія факты Людвіка Караліна Радзівіл, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Дачка Багуслава Радзівіла. Рана асірацела і мела 11 апекуноў, сярод якіх брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм. У спадчыну ад бацькоў атрымала вялікія маёнткі, у т.л. Слуцк, Капыль, Копысь, Любчу, Койданава, Смалявічы, Невель, Себеж, Кейданы, Біржы. Цэнтрам латыфундыі быў Слуцк. Кіраўніком маёнткаў быў Крыштаф Сяніцкі.

Людвіка Караліна выхоўвалася ў кальвінісцкім асяроддзі ў Караляўцы (Кёнігсбергу) і з маленства была наканавана ў жонкі каго-небудзь з прынцаў або магнатаў. Курфюрст брандэнбургскі намовіў яе выйсці замуж за свайго малодшага сына маркграфа Людвіга (8.7.1666— 7.4.1687), супраць чаго выступалі нясвіжскія Радзівілы; кароль Ян III Сабескі хацеў ажаніць яе са сваім сынам Якубам. Пасля шлюбу з Людвігам Людвіка Караліна пераехала ў Берлін, а сваёй латыфундыяй кіравала праз адміністратараў. Падтрымлівала грашыма і будавала кальвінісцкія зборы ў Літве і Беларусі, плаціла стыпендыі студэнтам, якія вучыліся ў пратэстанцкіх універсітэтах. Паводле яе загаду ў 1684 у Караляўцы быў надрукаваны малітоўнік на літоўскай мове для сялян-кальвіністаў. У 1688 паўторна выйшла замуж за швагра германскага імператара, каталіцкага прынца нойбургскага і пфальц-графа рэйнскага Карла Філіпа (4.11.1661 — 31.12.1742) з дынастыі Вітэльсбахаў і пераехала ў Гайдэльберг. Працягвала аказваць дапамогу кальвіністам у ВКЛ, утрымлівала Слуцкую друкарню. 20.3.1690 выдала прывілей, у якім абвяшчала на будучыню ў сваіх гарадах і маёнтках свабоду веравызнання пратэстантам і праваслаўным і гарантавала, што царкоўная унія ў яе ўладаннях не будзе ўведзена. Яе спадкаемцы прытрымліваліся гэтага акта.

Пасля смерці Людвікі Караліны яе латыфундыя, т.зв. «Нойбургскія маёнткі», стала аб’ектам спрэчак паміж магнатамі ВКЛ і нямецкімі князямі, пакуль у 1730—40-я г. не вярнулася ў рукі Радзівілаў.

Remove ads

Зноскі

1. Pas L. v. Princess Liudvika Karolina Radvilaite // Genealogics — 2003.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #128635622 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

5. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads