Жыжмары

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыжмарыmap
Remove ads

Жыжмары[2][3] або Жыжморы[4][5], таксама Жыежмарэй (літ.: Žiežmariai) — горад у Літве, на рацэ Стрэва. Уваходзіць ў Кашадарскі раён Ковенскага павета. Адміністрацыйны цэнтр Жыжмараўскай гарадской і сельскай сянюній.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

Месцяцца за 6 км на поўдзень ад Кашадараў, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Жыжмары згадваюцца ў 1495 годзе, калі вялікі князь Аляксандр перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[6]. У пачатку XVI стагоддзя тут збудавалі драўляны касцёл Святога Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.

Thumb
Гарадскі герб з каралеўскага прывілея (1792)

Пад 1522 годам згадваюцца як горад. З 1534 года — ва ўладанні збеглага з Маскоўскай дзяржавы князя Сямёна Бельскага, з 1549 года — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагоддзях цэнтр Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна была ў трыманні магнатаў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўцы зруйнавалі Жыжмары разам з касцёлам[6]. Мястэчка моцна пацярпела ў Паўночную вайну.

У 1777—1793 гадах у Жыжмарах месцілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павета, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.

14 лютага 1792 года атрымалі магдэбургскае права і герб з выявай Святога Станіслава Біскупа.

Расійская імперыя

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Жыжмары апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[7], у Троцкім павеце Віленскай губерні. У 2-й палове XIX стагоддзя ў мястэчку было 8 мураваных і 271 драўляны будынак, існавалі Рынак, а таксама Ковенская, Віленская, Дворная і Жослеўская вуліцы.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Жыжмары заняты войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Жыжмары апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. За часамі Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года горад быў пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1880 год — 3500 чал.[8]
  • 1970 год — 1767 чал.
  • 1979 год — 2622 чал.
  • 1989 год — 3523 чал.
Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Інфраструктура

Thumb
Статуя Свабоды

У Жыжмарах працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads