Антоні Філіповіч-Дубовік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антоні Адамавіч Філіповіч-Дубовік (Антон Філіповіч-Дубовік, таксама Антон Філіповіч-Дубоўнік; 15 снежня 1865, маёнт. Пятроўшчына, Вілейскі павет — 18 снежня 1930, Вільня) — віленскі будаўнічы тэхнік і архітэктар, аўтар праектаў мноства прыватных дамоў і некалькіх дзясяткаў касцёлаў у сучасных Літве і Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Філіповічаў-Дубовікаў герба «Побаг». Сын Адама (нар. каля 1822) і Ізабэлы Смольскай. Нарадзіўся 15 снежня 1865 года ў маёнтку Пятроўшчына Вілейскага павета. Ахрышчаны 4 студзеня 1866 года ў Будслаўскім касцёле. Меў братоў Яна (нар. 1864) і Міхала (нар. 1871)[1].
Скончыў інжынерныя курсы ў Віленскім юнкерскім вучылішчы . Скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу[1]. Працаваў у Мінску, Беластоку, Брэсце, Курску. Некаторы час працаваў у прыватным праектна-будаўнічым бюро «Канструктар» у Вільні. У 1899—1910 гадах памочнік Віленскага гарадскога архітэктара і на гэтай пасадзе ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам розных будынкаў у Вільні, у тым ліку і палаца Радушкевіча[2]. Спраектаваў звыш 230 будынкаў, з іх 76 храмаў у Беларусі і Літве. Асноўныя яго праекты ажыццёўлены ў Вільні, дзе ў пачатку XX стагоддзя было пабудавана па праектах Філіповіча-Дубовіка мноства прыватных дамоў (каля 160).
Яму належыць самы ранні ўзор стылю мадэрн у горадзе — яго ўласная віла на гары Таурас (1903; вуліца М. Валанчаус 3), будынак складанага асіметрычнага плана, з аконнымі праёмамі ў форме падковы і пялёстка. Фасад упрыгожваюць гнуткія лініі карнізаў і дэкораў з раслінным арнаментам, характэрны для стылю сэцэсіі. Акцэнт высокага франтона галоўнага фасада складае рэльеф з гербам Філіповічаў. Раслінныя матывы архітэктар здолеў спалучаць з рэмінісцэнцыямі формаў барока, якое ў пачатку XX стагоддзя стала разумецца як знак мясцовай нацыянальнай і спецыяльна Віленскай традыцыі..
Рэканструяваў у новым стылі дом на рагу вуліц Замкавай і Літарацкай у Вільні (1911); па яго праекце частка фасада аздобленая паліванымі керамічнымі пліткамі.
Пахаваны на могілках Роса.
Remove ads
Праекты
Пабудаваныя па праектах Філіповіча-Дубовіка будынкі маюць рысы мадэрну і неаготыкі. Дзякуючы яму мадэрн у Вільні набыў рысы масавага стылю з характэрнымі прыкметамі, такімі як каваныя металічныя рашоткі гаўбцоў, разьбяныя дзверы, з датай або лацінскім прывітаннем „Salve“ на парозе. Храмы, якія будаваліся па праектах Філіповіча-Дубовіка (Кальціненай , Бутрымоніс , Папарчай , Наўёі-Вільня ; 1903—1919) параўнальна невялікіх памераў, стройных прапорцый, у неагатычным стылі.
- Касцёл Панны Марыі (Калтаненай, 1903–1909)
- Касцёл Праабражэння Гасподняга (Парудамініс, 1906—1922)
- Касцёл Збавіцеля (Бутрымоніс, 1906—1926)
- Касцёл Праабражэння Гасподняга (Аўкштадварыс, 1907—1913)
- Уласная віла (1903; вуліца М. Валанчаус 3; M. Valančiaus g. 3) — самая першая праява стылю мадэрн у Літве, са спалучэннем раслінных матываў і рэмінісцэнцыямі барока
- Шматкватэрныя даходныя жылыя дамы ў Вільні:
- Вуліца Клайпедас 4 (Klaipėdos g. 4), вуліца К. Калінауска (K. Kalinausko g. 15; 1910) з неакласічнымі формамі; вуліца З. Серакаўска (Z. Sierakausko g. 5), вуліца Альгірда 21 (Algirdo g. 21)

- Буйны 6-павярховы прыбытковы дом Хаі Леі Крэмер на вуліцы Кауна 2 (Kauno g. 2) з двума калодзежнымі дварамі і двума ліфтамі. Архітэктар у гэтым будынку масавага будаўніцтва ужыў элементы эклектычнай архітэктуры з дэталямі мадэрну (дэкор партальных дзвярэй, размяшчэнне вокнаў). Фасад ажыўляе зрэзаны кут з выступаючым эркерам і вежай. Будынак належаў Х. Л. Крэмер, якая валодала ім да 1940 года. У міжваенны перыяд кутняе памяшканне займала аптэка Аўгустоўскай (мэбля аптэкі цяпер у Музеі фармацыі ў Каўнасе).
- Касцёл Святога Казіміра (Наўёі-Вільня) (1908), у неагатычным стылі.
- Чатырохпавярховы дом братоў Холем на вуліцы Піліма 43 (Pylimo g. 43, 1912). Будынак з’яўляецца ахоўным дзяржавай аб’ектам культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння (код у рэгістры культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі 27983)[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads