Антоні Юдзіцкі

(пам. 1729) маршалак земскі рэчыцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антоні Казімір[2] Юдзіцкі (каля 1670 — 1729) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага. Паручнік войск ВКЛ з 1688 года, харунжы рэчыцкі з 1690 года, падкаморы рэчыцкі з 1699 года, маршалак земскі рэчыцкі з 1701 года.

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены». Сын Міхала Станіслава Юдзіцкага[3].

У 1713 годзе заснаваў мястэчка Казімірава, якое назваў у сваё імя[4]. Тады ж заснаваў уніяцкі мужчынскі манастыр ордэна базыльян, на ўтрыманне якога перадаў вёску Касагі [5] з 26 дварамі. Паводле падання, манастыр быў збудаваны як удзячнасць цудадзейнай іконе Багародзіцы[6], якая нібыта дапамагла Юдзіцкаму падчас ваенных кампаній.

Манастыр стаў важным цэнтрам уніяцкага жыцця і адукацыі ў рэгіёне. Тут часам дзейнічалі школа і багадзельня. Да 1794 года манастыр валодаў маёнткам, пазней утрымліваўся за кошт ахвяраванняў.

Казімір Антоній Юдзіцкі таксама згаданы[7] як фундатар, які меў значны ўплыў на рэлігійнае і грамадскае жыццё Рэчыцкага павета ВКЛ. Яго дзейнасць спрыяла распаўсюджванню уніяцтва ў рэгіёне, падтрымцы адукацыі і дабрачыннасці.

7 разоў выбіраўся паслом на соймы[3].

Уладальнік маёнткаў Юдзічы, Асмолавічы, Ямнае, Кулікоўка і Бохань у Рэчыцкім павеце[3].

Памёр у 1729 годзе[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads