Рэчыцкі павет (Вялікае Княства Літоўскае)
павет Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́чыцкі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIII стст. Павет займаў 30 тыс. км² і з’яўляўся найбольшым у ваяводстве. Сталіца знаходзілася ў горадзе Рэчыца. У складз павета ўваходзілі староствы: Бабруйскае, Гомельскае, Прапойскае, Рагачоўскае, Рэчыцкае, Чачэрскае.
На поўначы межаваў з Менскім паветам і Мсціслаўскім ваяводствам, на ўсходзе — з Мціслаўскім ваяводствам і Старадубскім паветам Смаленскага ваяводства і Чарнігаўскім княствам (пазней з Расійскай дзяржавай), на поўдні — з Кіеўскім ваяводствам, на захадзе — з Мазырскім паветам і Слуцкім княствам Новагародскага ваяводства.[2] Ахопліваў тэрыторыю ўсходняй часткі сучаснай Гомельскае вобласці, паўднёвай і паўднёва-заходняй Магілёўскай вобласці, а таксама прылеглыя часткі Бранскай вобласці Расіі і Чарнігаўскай Украіны.
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні».[1] Мундзір павятовых урадоўцаў складаўся з малінавага кунтуша, белых адваротаў і жупана.
Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 58 %[3].
Remove ads
Зноскі
- Насевіч В. Рэчыцкі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 534. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Powiat rzeczycki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. S. 134
- Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego — Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads