Антон Маркавіч Гарбацэвіч

Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антон Маркавіч Гарбацэвіч (13 лютага 1912, в. Залессе, Асіповіцкі раён — 1981) — работнік прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[3].

Хуткія факты Антон Маркавіч Гарбацэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў 1912 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у вясковага настаўніка. Батрачыў на заможнанага селяніна, быў сельскім пастушком[4].

З 1927 года працаваў на Ялізаўскім шклозаводзе, з 1930 года — на торфапрадпрыемстве «Татарка»[4].

У 1936 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў палкавую школу, набыў ваенную спецыяльнасць сувязіста, атрымаў званне старшыны[4]. З верасня 1939 годзе прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі, у савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах. Ваяваў на Паўночна-Заходнім фронце[3].

Пасля вайны працаваў на торфапрадпрыемстве «Татарка» Асіповіцкага раёна[4]. У 1960-72 слесар механічнага цэха[3]. Брыгада на чале з ім працавала паспяхова i творча, уносячы эфектыўныя змяненні ў канструкцыю машын па здабычы торфу[4].

За значныя поспехі ў выкананні сямігадовага плана па развіццю тарфяной прамысловасці[3] 29 чэрвеня 1966 г. Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[4].

А. М. Гарбацэвіч памёр у 1981 годзе[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 13 снежня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112702533'></a>
  2. Героі краіны — 2000. Праверана 13 снежня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3892199'></a>
  3. Горбацевич Антон Маркович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  4. Антон Маркавіч Гарбацэвіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 23 кастрычніка 2016.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads