Антон Станіслававіч Кулісевіч

беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антон Станіслававіч Кулісевіч (нар. 1967, в. Плябанаўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — работнік раённага кіравання ў Беларусі.

Хуткія факты Антон Станіслававіч Кулісевіч, старшыня Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Плябанаўцы Бераставіцкага раёна. Паляк. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1990 годзе па спецыяльнасці «агранамія».

Пасля заканчэння інстытута з 1991 года працаваў у Бераставіцкім раёне ў калгасе імя 22 з’езда КПСС (калгас «Беларусь», СВК «Падгорны») на пасадах: старэйшага агранома, галоўнага агранома, намесніка старшыні.

У 2006 годзе быў назначаны першым намеснікам старшыні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Са жніўня 2010 года працаваў першым намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

З верасня 2011 года і па цяперашні час з’яўляецца старшынёй Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам»[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродзенскай пагранічнай № 53. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі[1].

Сям’я

Жанаты, мае дзве дачкі[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads