Антон Уладзіміравіч Дзянісаў
гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Уладзіміравіч Дзянісаў (нар. 29 красавіка 1982, Лэбэдын, Сумская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009).
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Remove ads
Біяграфія
Сын архівіста Уладзіміра Дзянісава, першыя пяць гадоў жыў з бацькамі ў Мінску.
Скончыў з адзнакай БДПУ імя Максіма Танка ў 2005 годзе, спецыяльнасць «гісторыя» з дадатковай спецыяльнасцю «рэлігіязнаўства». У 2005—2008 гадах аспірант кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Краязнаўчы рух у БССР у 20-30-я гг. ХХ ст.».
З 2005 года выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій БДТУ, з 2008 года — асістэнт, з 2015 года — дацэнт. Дацэнт кафедры «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ.
Вядзе тэлеграм-канал «Батискаф историка» (бел.: Батыскаф гісторыка). Выступае з лекцыямі па гісторыі ў Silver Screen Cinemas.
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Мае звыш 40 навуковых публікацый. Сфера навуковых інтарэсаў: адносіны паміж інтэлігенцыяй і ўладай у БССР у 1920-я гады, дзяржаўная палітыка ў сферы культуры, навукі і рэлігіі; праблематыка і гісторыя развіцця краязнаўчай дзейнасці ў 20 ст.; нацыянальныя праблемы Беларусі (гісторыя і сучаснасць). На аснове архіўных дадзеных, мемуараў і публікацый прааналізаваў перыяд творчасці фінскага мастака Алексантэры Ахола-Вало ў Савецкай Беларусі ў 1925—1930 гады.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
- Развіццё краязнаўчага руху ў БССР у 1920-1930-я гг. / Дзянісаў А. У. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 4. — С. 24-32.
- Минское общество истории древностей / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2016. № 10. — С. 94-99.
- Мифы и факты из жизни «белорусского финна» / А. В. Денисов // Беларуская думка. 2018. № 7. — С. 86-94.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads