Антрэпрэнёр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Антрэпрэнёр — уладальнік, арандатар, гаспадар прыватнага відовішчнага прадпрыемства (тэатра, цырка, інш.) — антрэпрызы або арганізатар гастрольнага турнэ труп і асобных акцёраў. У Заходняй Еўропе вядомыя з сярэдзіны 16 стагоддзя, на Беларусі — з 1770-х гадоў. Апрача камерцыйных існавалі антрэпрызы, звязаныя з тэатрам творчымі адносінымі: антрэпрэнёр-акцёр (Рычард Бёрбедж, Англія), антрэпрэнёр-рэжысёр (Макс Райнгарт, Германія), антрэпрэнёр-драматург (Мальер, Францыя) і інш. Першым беларускім антрэпрэнёрам быў Ігнат Буйніцкі. Функцыі антрэпрэнёраў выконвалі Фларыян Ждановіч і Уладзіслаў Галубок.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads