Антуан Мармантэль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Антуан Мармантэль
Remove ads

Антуан-Франсуа Мармантэль (фр.: Antoine-François Marmontel; 1816, Клермон-Феран — 16 студзеня 1898, Парыж) — французскі кампазітар, прафесар, выкладчык Парыжскай кансерваторыі па фартэпіяна.

Хуткія факты Антуан Мармантэль, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Мармантэль нарадзіўся 16 ліпеня 1816 года ў горадзе Клермон-Феран. З 1827 года вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ігры на фартэпіяна ў П’ера Цымермана, кампазіцыі ў Фраманталя Галеві і Ж. Ф. Лесюёра, гармоніі ў Віктора Дурлена. Дзякуючы сваім здольнасцям Антуан Мармантэль атрымаў першыя прэміі па сальфеджыа і фартэпіяна і ў 1838 годзе стаў асістэнтам прафесара кансерваторыі па сальфеджыа, а з 1848 года дапамагаў прафесару Цымерману.

Мармантэль — адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў французскай школы фартэпіяннай педагогікі другой паловы XIX стагоддзя. У 1848—1887 гадах быў прафесарам Парыжскай кансерваторыі. Сярод яго вучняў, у прыватнасці, кампазітары Жорж Бізэ, Клод Дэбюсі, Эміль Вальдтэйфель, піяністы Луі Дзьемер, Маргерыт Лонг, Франсіс Плантэ, а таксама Шарль Борд, Антон Сімон і многія іншыя.

Памёр 16 студзеня 1898 года ў Парыжы.

Remove ads

Зноскі

1. birth certificate

2. Antoine François Marmontel // birth certificate

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #116785063 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.

4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

5. Г. Риман Альбенис // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 23–24.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads