Пюі-дэ-Дом
дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пюі-дэ-Дом (фр.: Puy-de-Dome, акс.: Puei Domat, Puei de Doma) — дэпартамент на поўдні цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Авернь. Парадкавы нумар — 63. Адміністрацыйны цэнтр — Клермон-Феран. Насельніцтва — 604,3 тыс. чалавек (36-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 7970 км², галоўным чынам гэта гарыстая мясцовасць. Праз дэпартамент працякаюць рака Алье і Дардонь.
Дэпартамент уключае 5 акруг, 51 кантон і 470 камун. Назва дэпартамента паходзіць ад вулкана Пюі-дэ-Дом.
Пюі-дэ-Дом — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Авернь. Першапачаткова дэпартамент зваўся Мон-д’Ор (літаральна — Залатая гара).
Remove ads
Вядомыя асобы
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пюі-дэ-Дом
- Prefecture website Архівавана 5 снежня 2004. (in French)
- Conseil General website Архівавана 3 снежня 2004. (in French)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads