Антыгона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антыго́на (стар.-грэч.: Ἀντιγόνη) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[3], старэйшая дачка фіванскага цара Эдыпа і Іакасты[4], была сястрой Этэокла, Палініка і Ісмены.


Антыгона суправаджала бацьку ў яго добраахвотным выгнанні ў Калон, горад Атыкі[5], а пасля яго смерці вярнулася ў Фівы. Нявеста Гемана [6].

Тут яна пахавала цела Палініка, які загінуў у паходзе сямі супраць Фіваў, і застаўся не пахаваным з прычыны забароны[7] Крэонта, новага ўладара Фіваў. Антыгона тайна пахавала цела Палініка (або кінула яго ў той жа касцёр, дзе спальвалі цела яго брата). Паводле іншай версіі, яна прысыпала яго пяском і здзейсніла ўзліванні[8]. Паводле аднаго апавядання, Антыгона дзейнічала не ў адзіночку, а разам з Аргіяй, удавой Палініка. Месца, дзе яна цягнула цела Палініка да кастра Этэокла, звалася Волак Антыгоны[9].
За гэта парушэнне яго забароны Крэонт асудзіў Антыгону на пахаванне жывой[10], яна павесілася[11]. Прысуд гэты прывёў у роспач жаніха яе, Гемана, сына Крэонта, і ён забіў сябе.
Антыгона ўяўляе сабой ідэал кахання да бацькоў і высакароднай самаадданасці пры выкананні свайго абавязку ў адносінах да брата, самаадданасці, якая і прывяла яе да трагічнай смерці. Гэткай яна і з'яўляецца ў дзвюх трагедыях Сафокла: «Эдып у Калоне» і «Антыгона», якія абессмяроцілі яе імя і неаднаразова перакладаліся на мноства моў (пераклады Гёльдэрліна — 1804). Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў», трагедый Еўрыпіда «Фінікіянкі» і «Антыгона», Астыдаманта Малодшага і Акцыя «Антыгона», Сенекі «Фінікіянкі».
У гонар Антыгоны быў названы буйны астэроід (129) Антыгона з групы галоўнага пояса, адкрыты ў 1873 годзе.
Remove ads
Вобраз у новым і найноўшым мастацтве
- 1580: Антыгона, або Спачуванне, драма Рабера Гарнье
- 1638: трагедыя Жана Ратру
- 1664: Фіваіда, трагедыя Расіна
- 1756: опера Глюка па лібрэта Метастазіа
- 1772: опера Тамаза Траэты
- 1774: опера Іозефа Мыслівечэка
- 1783: трагедыя Альф’еры
- 1922: драма Както (опера Анегера на яе аснове — 1927)
- 1944: драма Ануя
- 1948: опера Карла Орфа (паводле Сафокла ў перакладзе Гёльдэрліна)
- 1948: Антыгона-мадэль, п'еса Брэхта
- 1950: Антыгона Велес, драма Леапольда Марэчаля (опера на яе аснове — 1991)
- 1960-1961: драма славенскага пісьменніка Дамініка Смоле
- 1968: Страсці па Антыгоне Перэс, драма пуэртарыканскага пісьменніка Луіса Рафаэля Санчэса
- 1973: Востраў, драма Атала Фугарда (ПАР)
- 1992: Антыгона ў Нью-Ёрку, п'еса Януша Главацкага
- 1995-1996: опера Мікіса Тэадаракіса
- 1997: раман французскага пісьменніка Анры Башо (паралельна яму напісаны аўтабіяграфічны Дзённік Антыгоны, 1999)
- 2004: Пахаванні ў Фівах, драма Шэймаса Хіні (опера Дамініка Лежандра па лібрэта Хіні і Дэрэка Уолката — 2008)
- 2008: аратарыяльная опера Сяргея Слонімскага
Remove ads
Гл. таксама
- Антыгона, жонка Пелея
- Антыгона, дачка Лаамедонта
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads