Антыной
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антыной (грэч. Αντινοος, лац.: Antinous) (каля 110 — 130) — грэчаскі юнак, выхадзец малаазійскай правінцыі Віфінія, палюбоўнік рымскага імператара Адрыяна, абагаўлёны пасля смерці. У Егіпце Антыноя атаясамлялі з Асірысам.

Remove ads
Біяграфія
Меркавана, Адрыян пазнаёміўся з Антыноем у 124 г., калі праязджаў праз Віфінію. З 128 г. юнак неадступна знаходзіўся пры імператары. Антыной загінуў у кастрычніку 130 года ў водах Канопскага Ніла пры нявысветленых акалічнасцях — у якасці магчымай прычыны называлі самагубства, рытуальную ахвяру, забойства і няшчасны выпадак.
Адрыян заснаваў горад Антынопаль на месцы гібелі свайго фаварыта, узвёў у яго гонар статуі ў некалькіх гарадах, было выканана таксама мноства яго скульптурных партрэтаў. Маштабы увекавечання яго памяці былі выключнымі — да нас дайшло больш выяў Антыноя, чым іншых вельмі знакамітых (і значна больш выбітных) рымлян: Антыной Фарнезскі, Антыной Бельведэрскі, Антыной Дэльфійскі і інш. Пасля сваёй гібелі Антыной стаў шанавацца як бог, які памірае і ўваскрасае, і яго культ быў гэтак папулярны, што нават ганіўся ў працах апалагетаў ранняга хрысціянства.
Прыдворныя астраномы вылучылі на небе сузор’е Антыной, якое спарадычна выкарыстоўвалася аж да XIX стагоддзя, але зараз адмененае.
Remove ads
Бібліяграфія
- Lambert, R., Beloved and God: The Story of Hadrian and Antinous (New York, 1984)
- Levezow, Über den Antinous (1808)
- Dietrich, Antinoos (1884)
- Laban, Der Gemütsausdruck des Antinoos (1891)
- Antinoüs, A Romance of Ancient Rome, from the German of A. Hausrath, by M. Saftord (New York, 1882)
- Ebers, Der Kaiser (1881).
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads