Шыпіёнэ Баргезэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шыпіёнэ Баргезэ
Remove ads

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Шыпіёнэ Баргезэ (Сцыпіён Баргезэ, лац.: Scipio Burghesius, італ.: Scipione Borghese; 1 верасня 1577, Рым — 2 кастрычніка 1633, Рым) — італьянскі кардынал-пляменнік Папы Рымскага Паўла V. Праславіўся як мецэнат і нястомны калекцыянер мастацтва (у першую чаргу, антычнага).

Хуткія факты Шыпіёнэ Баргезэ, Балонскі архібіскуп-мітрапаліт[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Шыпіёнэ нарадзіўся ў сям’і Франчэска Кафарэлі і Артэнсіі Баргезэ і спачатку насіў прозвішча Кафарэлі. У бацькі не было сродкаў аплачваць навучанне Шыпіёнэ, і за яго вучобу сродку ўносіў дзядзька па матчынай лініі, Каміла Баргезэ (будучы Папа Рымскі Павел V). Пасля 1605 года, калі Каміла Баргезэ ўзышоў на папскі прастол, ён дастаткова хутка прысвоіў Шыпіёнэ званне кардынала, што давала яму права выкарыстоўваць імя і герб Баргезэ. У гады кіравання Паўла V кардынал Баргезэ валодаў велізарнай уладай у якасці сакратара Папы і главы ватыканскага ўрада. Ад свайго імя і ад імя Папы Шыпіёнэ збіраў шматлікія падаткі і зборы, набыў велізарныя ўчасткі зямлі для сямейства Баргезэ. Кардынал Баргезэ памёр у 1633 годзе ў Рыме і пахаваны ў капэле Баргезэ ў цэрквы Санта-Марыя-Маджорэ.

Remove ads

Мецэнат і калекцыянер

Кардынал Баргезэ дзякуючы сваёй пасадзе «кардынала-пляменніка» мог скупляць за бесцань або канфіскоўваць творы мастацтва[6]. Так «Зняцце з крыжа» Рафаэля было вывезена з Перуджы, а «Мадонна Палафрэньеры» Караваджа была перавезена з сабора Святога Пятра. Шыпіёнэ Баргезэ быў адным з галоўных заступнікаў і замоўцаў Джавані Ларэнца Берніні.

Зноскі

1. Castronovo V. BORGHESE CAFFARELLI, Scipione // Dizionario Biografico degli Italiani — 1971. — Vol. 12.

2. Scipione Caffarelli // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Scipione Borghese // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Castronovo V. BORGHESE CAFFARELLI, Scipione // Dizionario Biografico degli Italiani — 1971. — Vol. 12. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. (unspecified title) Праверана 27 сакавіка 2019.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads