Анча (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анча (літ.: Ančia) — рака ў Літве, працякае па тэрыторыі Кільмезскага раёна Шаўляйскага павета, а таксама Шылальскага і Таўрагскага раёнаў Таўрагскага павета на захадзе краіны.
Remove ads
Этымалогія
Назва ракі звязана з глыбокім месцам (літ. uots), але, магчыма, проста паходзіць ад назвы птушкі качкі (літ. antis)[2].
Гісторыя
Анча — гістарычная рака, яна неаднаразова згадваецца ў справаздачах аб Тэўтонскіх ваенных шляхах у Літву, складзеных у 1384–1402 гадах[3].
Рака была натуральнай перашкодай абароны літоўцаў ад нападаў крыжакоў.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Даўжыня ракі — 67 км, плошча басейна 277 км².
Выцякае з балоцістай мясцовасці недалёка ад вёскі Клібаляй, 6 км на захад ад горада Кражэй. Упадае ў раку Шашувіс 46 км ад яе вусця, каля вёскі Сантакэй[4].
Сярэдняя глыбіня 0,5-1 м, сярэдні ўхіл 193 см/км. У вярхоўях даліна не выяўленая, ад вёскі Антынінкэй — вузкая і глыбокая (да 25 м). Хуткасць плыні 0,6-0,7 м/с.
Вялікае ваганне ўзроўню і расходу вады. Вада падымаецца да 2 м. Расход вады ў Пужайскім водавымяральным пасту (3 км на паўднёвы захад ад горада Скаўдзвіле): максімальны 98,6 м³/с, сярэдні 2,82 м³/с, мінімальны 0,018 м³/с[5].
Прытокі:
- левыя: Шалтупіс, Плушча, Сувіркштэ, Інксцілас;
- правыя: Рынгіс, Дубе, Рынге, Скляусціс, Клутупіс, Пяла, Нараса, Укіс[6].
Артыкул вельмі кароткі |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
- Aleksandras Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: "Mokslas,", 1981. — 408 с.
- Ančia (Šešuvis)(літ.) // Vikipedija. — 2017-04-07.
- Тамара Григорьевна Новикова Атлас мира. — Москва: Роскартография, 1999. — ISBN 978-5-85120-055-7.
- Ančia upė. Jūros baseinas Šešuvies intakas. Maršrutas upe . www.upese.lt. Праверана 8 красавіка 2024.
- AAA - Upių, ežerų ir tvenkinių kadastras . vanduo.old.gamta.lt. Праверана 8 красавіка 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads