Скаўдвілі

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Скаўдвіліmap
Remove ads

Ска́ўдвілі[заўв 1], таксама Скаўдзвіле (літ.: Skaudvilė, жам. Skaudvėlė) — горад у заходняй Літве, на рацэ Анча. Уваходзіць у склад Таўрогскага раёна Таўрогскага павета. Месціцца за 26 км ад Таўрогаў. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Хуткія факты Скаўдвілі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1760 годзе. У гэты час ім валодалі Міцэвічы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1797 годзе Ігнацы Міцэвіч заснаваў у Скаўдвілях драўляны касцёл пабудаваны ў класічным стылі. Драўляная званіца была пабудавана ў 1823 годзе. У 1827 годзе ў Скаўдвілях быў пабудаваны лютэранскі касцёл.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. Статус горада Скаўдвілі атрымалі ў 1950 годзе.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Заўвагі

  1. руск.: Скаудвили[2], польск.: Skaudwile, Skawdwile.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads