Кражы
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кражы[1] або Крожы[2], таксама Кражэй (літ.: Kražiai, жам. Kražē) — мястэчка ў Літве, на рацэ Кражэнце. Уваходзіць у склад Кяльмскага раёна Шаўляйскага павета, адміністрацыйны цэнтр Кражэйскай сянюніі.
Месціцца за 17 км на ўсход ад Кельмаў, паміж Варнямі і Расейнамі. Належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Remove ads
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Кражы (Crase) датуецца 1253 годам; былі ў ліку розных зямельных уладанняў, падараваных Міндоўгам Тэўтонскаму ордэну[2]. З 1410 года з’яўляюцца звесткі пра Крожскую воласць. Каля 1421 года тут заснавалі касцёл. У старабеларускай мове запісваліся як Крожи, Кроже[3]: «дорога. которая идеть съ Крожъ до Кельмъ»[3].
З пачатку XV стагоддзя Крожамі валодалі Кезгайлы, у 1549 годзе Станіслаў Кезгайла тытулаваўся «графам на Крожах». З 1554 года — ва ўладанні Завішаў і Шэметаў, з 1568 года — Радзівілаў.

У 1607 годзе жамойцкі біскуп Мельхіёр Гедройц запрасіў у Крожы езуітаў. З 1608 года ў горадзе працавала езуіцкая місія, а з 1618 года — калегіум. Пры калегіуме дзейнічаў тэатр. У 1629—1742 гадах у Крожах размяшчалася духоўная семінарыя Жамойцкага біскупства. Захаваўся рэнесансны двухпавярховы будынак бурсы (інтэрната) езуіцкага калегіума, пабудаваны, як мяркуецца, у 1693 годзе. У калегіуме, затым у гімназіі на яго аснове выкладалі Мацей Казімір Сарбеўскі, Альберт Віюк-Каяловіч, Мацеюс Валанчус, Адам Крупскі; вучыліся Дыянізас Пашка, Сымонас Станявічус, Людвік Адам Юцэвіч.
У 1639 годзе тут заснавалі кляштар бенедыкцінак, у 1758 годзе — дом марыявітак.
У 1780 годзе атрымалі прывілей на таргі і кірмашы. Станам на 1790 год у Крожах было 160 двароў[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
З 1918 года — у складзе Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 — 1761 чал.
- 1959 — 998 чал.
- 2001 — 784 чал.
- 2018 — 570 чал.
Славутасці
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1757—1763) і кляштар бенедыкцінак
- Калегіум езуітаў (XVII ст.)
Страчаная спадчына
- Касцёл езуітаў (захаваліся падмуркі)
Галерэя
- Калегіум езуітаў
- Падмуркі езуіцкага касцёла
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, фрагмент
- Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, інтэр'ер
Зноскі
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ЭнцВКЛ 2010, с. 284.
- ЭнцВКЛ 2010, с. 285.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads