Апалінарый Міхайлавіч Васняцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апалінарый Міхайлавіч Васняцоў (25 ліпеня (6 жніўня) 1856 — 23 студзеня 1933) — рускі мастак, майстар гістарычнага жывапісу, мастацтвазнавец, брат Віктара Васняцова.

Член Таварыства перасоўнікаў (з 1899), адзін з арганізатараў «Саюза рускіх мастакоў» (1903). З 1900 года — акадэмік Пецярбургскай АМ. Аўтар эпічных пейзажаў («Радзіма», 1886; «Тайга на Урале. Сіняя гара», 1891; «Кама», 1895, — усе ў Траццякоўскай галерэі). З 1890-х гадоў звярнуўся да гістарычнага пейзажу і стварыў шэраг архітэктурных пейзажаў старажытнай Масквы, якія спалучаюць археалагічную дакладнасць з паэтычнасцю («Вуліца ў Кітай-горадзе. Пачатак XVII стагоддзя», 1900, Рускі музей; «Чырвоная плошча ў 2-й палове XVII стагоддзя», 1925, Музей гісторыі і рэканструкцыі Масквы). Выканаў эскізы да тэатральных пастановак («Хаваншчына» Мадэста Мусаргскага, 1897, у Маскоўскай прыватнай рускай оперы С. І. Мамантава; «Казанне аб нябачным горадзе Кіцежы…» Мікалая Рымскага-Корсакава, 1907, у Марыінскім тэатры).
Remove ads
Зноскі
- Васнецов Аполлинарий Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads