Апанас Атава
беларускі паэт (1903—1962) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апана́с Ата́ва, сапраўднае імя Апана́с Майсе́евіч Канано́віч (8 (21) мая 1903, в. Нявязцы, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 28 кастрычніка 1962) — беларускі паэт. Сябра літаратурнага аб’яднання «Маладняк».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 (21) мая 1903 года ў вёсцы Нявязцы Слуцкага павета ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу, працаваў на бацькоўскай гаспадарцы[1].
Пачаў пісаць вершы з 1922 года. У 1925 годзе быў дэлегатам першага з’езда літаратурнага аб’яднання «Маладняк», а ў яго Слуцкай філіі, якая дзейнічала ў 1925—1927 гадах, лічыўся адным з самых актыўных і здольных літаратараў. З 1926 года працаваў настаўнікам у школах Слуцкага, Любанскага, Лунінецкага раёнаў. Уваходзіў у згуртаванне «Літаратурна-мастацкая камуна»[2], пасля яе ліквідацыі зноў прыняты ў «Маладняк»[1].
У 1939 годзе скончыў Менскі настаўніцкі інстытут.
Месца пахавання доўгі час было невядомае, хоць ва ўсіх даведніках была дакладная дата смерці[2]. Магіла выяўлена ўлетку 2024 года ў час палявых генеалагічных пошукаў на могілках у вёсцы Нявязцы[3].
Remove ads
Творчасць
Першы верш быў надрукаваны ў слуцкай акруговай газеце «Вясковы будаўнік» у 1925 годзе. Вершы публікаваліся таксама ў зборніку «Слуцкія песняры» (Менск, 1926), літаратурным альманаху «Уздым», часопісе «Росквіт» і інш. выданнях. Пісаў таксама фельетоны, вядомы фрагменты аповесці «Цыганскі пасёлак — камуна» (1930)[2].
У вершах паэтызаваў сялянскую працу. У паэзіі Апанаса Атавы адчуваецца ўплыў Янкі Купалы — у паэтычнай інтанацыі, рытміцы, вобразных сродках, які часам ператвараецца ў простае перайманне. Як адзначае літаратуразнаўца Ірэна Багдановіч, лірычная ўзнёсласць вершаў мяжуе з дэкларацыйнасцю, эмацыянальнасць — з недастаткова глыбокім пранікненнем у сутнасць з’яў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads