Аплатка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апла́тка (ад лац.: oblatum — «прынашэнне») — вельмі тонкі белы лісток прэснага цеста, які выпякаецца з белай мукі і вады без дадатку дрожджаў. Звычайна на аплатках выціскаюцца выявы на тэмы Нараджэння Хрыстова або хрысціянскія сімвалы.


Збіраючыся за вігілійным сталом, каталікі лацінскага абраду дзеляцца між сабой аплаткамі, ламаюць іх і выказваюць пажаданні адзін адному. Вігілійная аплатка выступае сімвалам яднання і даравання, знакам прыхільнасці і любові. Дзяленне яе на пачатку вігілійнай вячэры ёсць выразам жадання быць разам.
Звычай вядомы ў Беларусі, Польшчы, Славакіі[1], Літве і іншых каталіцкіх краінах свету.
Аплаткі выпякаюцца ў кляштарах або касцёлах у адмысловых металічных формах. Апроч белых аплатак, прызначаных для ламання падчас вігіліі, выпякаюцца таксама каляровыя для свойскіх жывёл і быдла.
Аналагам вігілійных аплатак у некаторых хрысціян усходніх абрадаў (у тым ліку ў беларускіх грэка-католікаў) ёсць звычай дзяліцца каляднай просвірай.[2]
Remove ads
Паходжанне
Традыцыя ламання хлебу паўстала яшчэ ў першыя вякі хрысціянства (глядзіце антыдор). Пачаткова яна не мела сувязі з Нараджэннем Хрыстовым, высутпаючы сімвалам духоўнага адзінства сяброў суполкі. З часам на вігілійныя набажэнствы пачалі прыносіць хлеб, які добраслаўлялі і якім дзяліліся, падобна як падчас еўхарыстыі, але без асвячэння.
У Рэчы Паспалітай гэты звычай развіўся ў XVII стагоддзі як частка шляхецкай каталіцкай культуры і распаўсюдзіўся таксама на суседнія краіны. Тут таксама з’явілася традыцыя выціскаць на цесце выявы на рэлігійную тэматыку.
Remove ads
Гл. таксама
- Аблата
- Антыдор
Зноскі
- Sviatky na Slovensku (славацк.). SlovakiaSite (27 снежня 2012).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads