Апшэронскі нацыянальны парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Апшэронскі нацыянальны парк (азерб.: Abşeron Milli Parkı) — створаны ў 2005 на базе Апшэронскага дзяржаўнага заказніка, на тэрыторый Азізбекскага раёна горада Баку. Агульная плошча парку складае 783 гектара (7.83 км²).
Remove ads
Мэта стварэння
Створаны для захавання Gazella subgutturosa, Phoca caspica і вадаплаўных птушак, якія жывуць на гэтай тэрыторыі.
Флора і Фауна
На тэрыторыі парка жывуць Gazella subgutturosa, шакалы (Canis aureus), лісіцы (Vulpes), барсук (Meles meles), зайцы (Lepus), у водах Каспійскага мора цюлені (Phoca caspica) і рыбы, з птушак Larus argentatus, лебедзь-шыпун (Cygnus olor), лысуха (Fulica atra), шылахвостка (Anas acuta), крыжанка (Anas platyrhynchos), чапля вялікая белая (Ardea alba), лунь балотны (Circus aeruginosus) і іншыя пералётныя птушкі. Жывёлы і птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу Азербайджана і якія насяляюць тэрыторыю Шырванскага нацыянальнага парку, сустракаюцца і ў Апшэронскім нацыянальным парку.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Апшэронскі нацыянальны парк — Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана Архівавана 26 ліпеня 2011. (англ.)
- Апшэронскі нацыянальны парк — Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана (англ.)
- Нацыянальныя паркі Азербайджана Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads