Ара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ара (Ara) — род птушак сямейства папугаепадобных.
Remove ads
Знешні выгляд
Буйныя (даўжынёй да 95 см) папугаі з вельмі яркай і прыгожай афарбоўкай зялёных, чырвоных, блакітных і жоўтых колераў. Зоны вакол вачэй і бакоў галавы ў іх голыя, часам з рэдкімі і кароткімі пёркамі. Крылы да канца моцна выцягнутыя і завостраныя. Клінападобнай формы хвост даўжэйшы за цела. Характэрнай асаблівасцю гэтых папугаяў з'яўляецца буйная, сціснутая з бакоў і моцна закругленая дзюба з крута загнутым кончыкам. Самцы, саміцы і маладыя папугаі маюць амаль аднолькавую афарбоўку. Гэты від папугаяў з'яўляецца уладальнікам самай моцнай дзюбы на зямлі.
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.
Спосаб жыцця
У прыродных умовах пасяляюцца ў трапічных раёнах з лясістай ўчасткамі. Вядуць чародкавы спосаб жыцця, але пары ствараюць на доўгія гады. Чароды ара часам шкодзяць плантацыям пладовых дрэў. 1 від і 1 падвід занесеныя ў Міжнародную Чырвоную кнігу.
Гл. таксама
Літаратура
- Ара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 552. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads