Арабаўшчына
аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ара́баўшчына[1] (трансліт.: Arabaŭščyna, руск.: Арабовщина) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размешчана на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавіч.
Непадалёк размяшчаецца Калдычэўскае возера.
Гісторыя
Пад 1883 годам пазначана як сяленне ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мелася капліца. У 1887 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета працаваў хлебазапасны магазін.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 21 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[3], да 19 мая 1986 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета, да 26 чэрвеня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета.
23 мая 1996 года непадалёку ад Арабаўшчыны разбіўся самалёт, якім кіраваў ваенны лётчык Уладзімір Карват, пасмяротна ўдастоены звання Герой Беларусі.
Remove ads
Насельніцтва
- 49 двароў, 147 жыхароў (1887)
- 38 двароў, 216 жыхароў (1909)
- 6 дамоў, 31 жыхар (1921)
- 118 жыхароў (1939)
- 354 жыхары (1970)
- 114 падвор'яў, 672 жыхары (1998)
- 226 гаспадарак, 630 жыхароў (2005)
Інфраструктура
Маецца базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.
Славутасці

- У ваколіцах вёскі знаходзіцца бетонныя бліндажы з часоў Першай сусветнай вайны.
- Тры крыжы — помнік трох паходаў палякаў — на ўскрайку лесу за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Узведзены прыкладна ў 1928 годзе. З бетону, выява арла і трох крыжоў.
- Помнік першаму Герою Беларусі лётчыку Уладзіміру Карвату — у цэнтры мястэчка, уяўляе сабой укапаны ў зямлю хвост самалёту.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads