Арамарфоз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арамарфоз, анагенез, арагенез, морфафізіялагічны прагрэс — эвалюцыйнае пераўтварэнне марфалагічнай структуры і функцыі арганізма, у выніку якога ён падымаецца на прынцыпова новую, больш прагрэсіўную ступень развіцця; адзін з асноўных кірункаў біялагічнага прагрэсу. Тэрмін увёў вучоны Аляксей Мікалаевіч Северцаў у 1920 годзе. Арамарфоз садзейнічае высокай жыццяздольнасці арганізма, павышэнню ўзроўню абмену рэчываў, развівае больш актыўныя спосабы барацьбы за існаванне і інш. Магчымасці арамарфоза рэалізуюцца ў працэсе развіцця ідыяадаптацый і іншых больш вузкіх прыстасаванняў, на базе якіх могуць фарміравацца новыя арамарфозы. Напрыклад, лёгкія для кісцяпёрых рыб (продкаў наземных пазваночных) былі ідыяадаптацыяй, што давала ім магчымасць існаваць у вадаёмах з паніжанай колькасцю кіслароду. Для іх патомкаў (наземных пазваночных) арамарфозам было ўдасканаленне лёгачнага дыхання. Якасны скачок арамарфоза адбыўся пры пры пераходзе ад рэптыліяпадобных да млекакормячых: чатырохкамернае сэрца, унутрывантробны тып развіцця, узнікненне пёравага, валасянога покрыва і інш.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads