Аляксей Мікалаевіч Северцаў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксей Мікалаевіч Северцаў
Remove ads

Аляксей Мікалаевіч Се́верцаў[5] (руск.: Алексей Николаевич Северцов; 23 верасня 1866 — 19 снежня 1936) — рускі і савецкі біёлаг, заснавальнік эвалюцыйнай марфалогіі жывёл. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1920), Акадэміі навук Украінскай ССР (1925). Сын М. А. Северцава, бацька С. А. Северцава.

Хуткія факты Аляксей Мікалаевіч Северцаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

М. А. Северцаў нарадзіўся ў Маскве. У 1890 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Вучань М. А. Мензбіра. Застаўся ва ўніверсітэце і ў 1895 годзе атрымаў званне магістра заалогіі, у 1898 годзе — доктара заалогіі[6]. Працаваў за мяжой у Францыі, Іспаніі, Італіі. З 1899 года прафесар Юр’еўскага ўніверсітэта, з 1902 года — прафесар Кіеўскага ўніверсітэта. У 1911—1930 гадах А. М. Северцаў у Маскоўскім універсітэце — ардынарны прафесар кафедры заалогіі, параўнальнай анатоміі і фізіялогіі фізіка-матэматычнага факультэта, правадзейны член Навукова-даследчага інстытута заалогіі пры ім у 1922—1930 гадах і член універсітэцкай камісіі дапамогі галадаючым (1922)[6]. З 1930 года дырэктар Лабараторыі эвалюцыйнай марфалогіі Акадэміі навук СССР[6].

Памёр А. М. Северцаў 19 снежня 1936 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі пазваночных жывёл, заканамернасцях эвалюцыйнага працэсу. Аднавіў філагенетычнае дрэва ніжэйшых пазваночных, распрацаваў вучэнне пра біялагічны прагрэс, тыпы філагенетычных змен органаў і функцый. Высунуў тэорыю паходжання пяціпальцавай канечнасці з 7—10-прамянёвай канечнасці продкаў, якая адбылася, у сваю чаргу, ад шматпрпрамянёвага плаўніка старажытных рыбападобных форм. Распрацаваў тэорыю філэмбрыягенезу. Займаўся праблемамі ўзаемаадносін індывідуальнага і гістарычнага развіцця і інш. Адкрыў закон змены фаз (напрамкаў) эвалюцыі, правіла чаргавання галоўных напрамкаў эвалюцыі (Северцава закон).

Remove ads

Зноскі

  1. Северцов Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Северцов Алексей Николаевич (руск.). Летопись Московского университета. // Летопись Московского университета

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads